Вы тут

Наталля Качанава павіншавала РНПЦ дзіцячай анкалогіі з надыходзячымі святамі


Спікер верхняй палаты парламента ў рамках акцыі «Нашы дзеці» наведала РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, што ў Бараўлянах, і ўручыла сертыфікат на мікраскоп для гематалагічных даследаванняў.


Трэба сказаць, што Савет Рэспублікі не першы раз прыязджае ў гэты цэнтр, зрэшты, гэта нават не апека, а сапраўднае сяброўства: сенатары аказваюць медыцынскай установе дапамогу па розных пытаннях. 

Вось і сёння Старшыня Савета Рэспублікі прыехала павіншаваць з надыходзячымі навагоднімі святамі маленькіх пацыентаў, якія тут лечацца. Хлопчыкам падарыла машынкі, дзяўчынкам — мяккія цацкі. Зрабіць жыццё больш салодкім дапамаглі цукеркі ад кандытарскай фабрыкі «Чырвоны харчавік».

— Я хацела б шчыра падзякаваць вас за працу, — звярнулася Наталля Качанава да супрацоўнікаў цэнтра. — Так, гэта праца, але разам з тым я ведаю, што для кожнага з вас гэта жыццё. Па-іншаму тут нельга. Тады, калі па працы ты сустракаешся з дзецьмі, гэта заўсёды не вельмі проста, гэта адказнасць. А калі ў дзіцяці яшчэ на нейкім жыццёвым этапе ўзнікаюць праблемы, гэта яшчэ больш складана.

А каб такіх праблем у малых было менш, акцэнтавала ўвагу яна, на ўзроўні дзяржавы робіцца ўсё, каб аказваць якасную, кваліфікаваную і прафесійную медыцынскую дапамогу своечасова і ў поўным аб’ёме. 

Як нагадала спікер верхняй палаты парламента, пасля наведвання гэтага цэнтра Кіраўніком дзяржавы не так даўно планы ўстановы па пераабсталяванні і пашырэнні плошчаў былі пачутыя. 

— Аляксандр Рыгоравіч падтрымаў вашы прапановы па будаўніцтве корпуса, па аснашчэнні больш сучасным абсталяваннем, таму што вы робіце вельмі значную справу: аказваеце медыцынскую дапамогу нашым дзецям і тым, хто прыязджае з іншых краін. І што гэтыя планы ўвасобяцца ў жыццё — у гэтым няма ніякага сумневу. Самае галоўнае, каб дзеткі, якія лечацца ў вас, былі жывыя і здаровыя, — падкрэсліла спікер. 

Свой унёсак у гэтую справу зрабілі сёння і члены Савета Рэспублікі у выглядзе новага светлавога для гематалагічных даследаванняў.

— Мы яго набылі для таго, каб цэнтр мог аказваць больш кваліфікаваную дапамогу нашым дзецям, — удакладніла спікер верхняй палаты парламента.

Яна адзначыла, што пры наведванні такіх устаноў заўсёды ахопліваюць падвойныя пачуцці:

— З аднаго боку — перажываеш, таму што хацелася б, каб нашы дзеткі выздараўлівалі хутчэй і былі дома з матулямі, з іншага — разумееш, што тут робіцца ўсё, каб аказаць дапамогу тым, хто трапіў у такую сітуацыю, — падзялілася з журналістамі Наталля Качанава. 

Яна выказала словы шчырай удзячнасці калектыву цэнтра, а дзеткам — як мага хутчэй паправіцца:

— Тыя дасягненні, якія ёсць у нашай медыцыны, сведчаць аб тым, што гэта рэальна і, сапраўды, дзеці вяртаюцца да нармальнага жыцця. Таму што тут добрыя праграмы лячэння і кваліфікаваны прафесійны калектыў, — падкрэсліла Наталля Качанава.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.