Вы тут

Сенатары ўзгаднілі бюджэт пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва


Якім будзе бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў 2022 годзе і на што ён будзе выдаткаваны сенатарам патлумачыла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.


У прыватнасці, даходы бюджэту фонду складаюць 21,4 мільярда рублёў.

— Традыцыйна асноўнай крыніцай даходаў бюджэту фонду будуць з’яўляцца абавязковыя страхавыя ўнёскі, якія займаюць каля 90 % у структуры даходнай часткі бюджэту, — паведаміла яна.

Расходы разлічаны ў суме 21,1 мільярда рублёў. Асноўная частка — 76,4 % — у наступным годзе будзе накіравана на выплату пенсій, што ў агульнай суме складзе 16,1 мільярда рублёў.

Выдаткі на выплату працоўных пенсій, асобных відаў даплат будуць складаць 15,8 мільярда рублёў, гэта каля 98 % усіх расходаў, запланаваных на выплату пенсій.

Ірына Касцевіч патлумачыла, што па стане на 1 верасня бягучага года сярэдні памер пенсіі па ўзросце складаў 545 рублёў (у снежні 2020 года яна была 511 рублёў), а колькасць атрымальнікаў працоўных пенсій складала 2 мільёны 422 тысячы чалавек.

Выдаткі на выплату сацыяльных і шэрагу іншых пенсій і даплат да іх будуць складаць 343,4 мільёна рублёў, ці 2 % усіх расходаў, запланаваных на выплату пенсій.

— У цэлым, бюджэт фонду на 2022 год сфарміраваны з перавышэннем даходаў над выдаткамі за кошт сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання ў памеры 347,1 мільёна рублёў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам павінны назапашвацца, — адзначыла міністр.

Паводле яе меркавання, разглядаемы законапраект з’яўляецца аптымальным для забеспячэння збалансаванасці бюджэту фонду і выканання дзяржаўных гарантый па сацыяльным забеспячэнні грамадзян.

Як адзначыла старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец, нагрузка на фонд досыць сур'ёзная.

— У цяперашні час сістэмай пенсіённага забеспячэння ахоплена прыкладна 2,4 мільёна грамадзян, штомесяц ажыццяўляецца каля 500 тысяч выплат дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Акрамя таго, за кошт сродкаў бюджэту фонду парадку 300 тысяч працуючых грамадзян у сярэднім у месяц атрымліваюць дапамогі па часовай непрацаздольнасці, — кажа яна.

Сенатар звярнула ўвагу, што фонд сацыяльнай абароны на 2022 год захавае дэфіцытны статус, які з’яўляецца добрым паказчыкам занятасці ў эканоміцы і ў цэлым дэмаграфічнай сітуацыі.

— Аб’ём сродкаў на выплату пенсій у бюджэце фонду запланаваны з улікам забеспячэння суадносін сярэдняй пенсіі і сярэдняй заработнай платы на ўзроўні не ніжэй 44 %. Гэта значыць, мэтавыя арыенціры, аб якіх ішла гаворка на VI Усебеларускім народным сходзе, будуць нават перавыкананы! — пераканана яна. — Разам з тым, вядома, трэба думаць і на больш аддаленую перспектыву. Ёсць мэтавая ўстаноўка кіраўніка дзяржавы, таксама дадзеная на Усебеларускім народным сходзе, — комплексна паглядзець на пенсіённую сістэму Беларусі і прапанаваць меры па яе ўдасканаленні.

Паводле яе ацэнкі, зроблены першы крок — сёлета прыняты Указ № 367, які ўсталяваў дадатковы від пенсіі — назапашвальную пенсію з падтрымкай дзяржавы.

— Прычым гэта выключна добраахвотная гісторыя, якая павінна стаць добрай фінансавай дапамогай для нашых грамадзян, — кажа сенатар. — Дзяржава дае сігнал — людзі павінны думаць пра сваю будучыню ўжо сёння, размяркоўваючы свой бягучы даход паміж спажываннем і назапашваннем.

У профільнай камісіі лічаць, што папаўненню даходнай часткі бюджэту фонду будзе спрыяць і перафарматаванне сістэмы малога бізнесу, якое плануецца з 2023 года, у тым ліку стымуляванне самазанятасці людзей на афіцыйнае афармленне свайго статусу, а таксама сфарміраваная нарматыўная прававая база для забеспячэння дыстанцыйнай і аддаленай занятасці.

Старшыня камісіі рэкамендавала Савету Рэспублікі ўхваліць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022 год», з чым сенатары і пагадзіліся.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».