Вы тут

У Віцебскай вобласці падвялі вынікі літаратурнай прэміі імя Броўкі


У Віцебскай вобласці падведзены вынікі літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі. Цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца 27 снежня ў абласной бібліятэцы, паведамілі БелТА ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.


У гэтым годзе прэміі прысуджаны траім лаўрэатам. У намінацыі «паэзія» узнагароды ўдастоены шумілінскі пісьменнік Віктар Улюценка (літаратурны псеўданім Антон Параскевін) за зборнік вершаў «Дарога да сябе», у намінацыі «літаратура для дзяцей» — сужэнцы Галіна і Сяргей Трафімавы з Оршы за кнігу «У каго якія вушы?» і «Што на градках расце?».

Віктар Улюценка лаўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі, празаік і паэт, практыкуючы лекар, які ў свае гады (нарадзіўся ў 1949 годзе) працягвае ратаваць жыцці людзей падчас пандэміі. Муж і жонка Трафімавы добра вядомыя беларускім школьнікам як аўтары падручнікаў і дапаможнікаў, яны таксама не раз станавіліся лаўрэатамі розных прэмій і конкурсаў.

Літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі была ўпершыню ўручана ў 2013 годзе. Узнагароды закліканы падтрымаць пісьменнікаў і паэтаў Віцебшчыны, адзначыць іх уклад у развіццё літаратуры і культуры.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Сезон грыпу чакаецца ў студзені — сакавіку. Эпідэміёлаг расказаў, як і калі лепш прышчапіцца

Сезон грыпу чакаецца ў студзені — сакавіку. Эпідэміёлаг расказаў, як і калі лепш прышчапіцца

З пачаткам навучальнага года рэгіструецца і рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Вакол Дзеў падымаецца вецер змен. 

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?