Вы тут

Палепшыць безбар'ернае асяроддзе


Ад аблвыканкама цэнтру ўручаны сертыфікат на набыццё абсталявання для блока сэнсарнай інтэграцыі. Гэта значна пашырыць магчымасці карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. Цяпер тут будуць займацца не толькі дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, але, што асабліва важна, і дзеці з аўтызмам.


Кіраўнік рэгіёна паведаміў, што на 2022 год ёсць намер распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы, абсталявання неабходнымі элементамі безбар'ернага асяроддзя аднаго з карпусоў цэнтра. Дзякуючы такім установам дзеці з асаблівасцямі атрымліваюць поўную дапамогу — і медыцынскую, і псіхалагічную, і адукацыйную. Гэты напрамак, па словах Уладзіміра Караніка, плануецца развіваць і надалей.

— Штогод у рамках акцыі «Нашы дзеці» органы дзяржкіравання, прадстаўнікі буйных прадпрыемстваў, фірмы і многія іншыя бяруць удзел у віншаванні дзяцей, якія апынуліся ў няпростых жыццёвых умовах, маюць праблемы са здароўем альбо засталіся без апекі бацькоў. Мы лічым, што Новы год павінен прынесці частачку чараўніцтва кожнаму дзіцяці. Тыя дзеці, якія больш за іншых маюць патрэбу ў такой падтрымцы, атрымліваюць яе штогод, дзякуючы ў тым ліку і акцыі «Нашы дзеці», — падкрэсліў ён.

У сваю чаргу, выхаванцы цэнтра сумесна з выхавальнікамі падрыхтавалі для гасцей кранальнае навагодняе віншаванне, напоўненае ўсмешкамі і добрым настроем.

Па словах дырэктара цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Таццяны Валюкевіч, тут атрымліваюць дапамогу дзеці з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі.
На сённяшні дзень у двух карпусах на ўзроўні дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі праходзіць навучанне 85 дзетак.

— Новы год для іх — асаблівае свята, — адзначыла дырэктар цэнтра. — Дзеці чакаюць яго з нецярпеннем, яны вераць у казку, у цуды. Мы рыхтуем для гасцей невялікае прадстаўленне, дзеці вельмі рады ўдзельнічаць у канцэрце, хоць многае даецца ім з цяжкасцю. Але іх твары ў такія хвіліны свецяцца ўсмешкамі. Для нас гэта таксама радасць.

Тым часам дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» працягваецца. Прадстаўнікі гродзенскіх уладаў пабываюць у дзіцячых установах вобласці, дамах сямейнага тыпу, рэабілітацыйных цэнтрах. У Гродне ў рамках акцыі 28 снежня ў абласной філармоніі адбудзецца традыцыйнае дабрачыннае свята з удзелам 600 дзяцей.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота grodnonews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.

Культура

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».

Грамадства

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.

Грамадства

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.