Вы тут

Раман Галоўчанка ўручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў сёння дзяржаўныя ўзнагароды больш як 50 прадстаўнікам розных сфер. Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Рэспублікі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Сёння напярэдадні надыходзячага Новага года вельмі прыемна па даручэнні Прэзідэнта Беларусі ўручыць вам, лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў краіны, дзяржаўныя ўзнагароды. Сваім асабістым прыкладам вы даказваеце, наколькі вялікая роля кожнага чалавека, кожнай асобы ва ўмацаванні краіны, нарошчванні яе вытворчага, культурнага, сацыяльнага патэнцыялу. Глыбокай павагі заслугоўвае адданасць справе і мэтанакіраванасць у дасягненні мэт развіцця як вашых калектываў, арганізацый, так і нашай Радзімы ў цэлым», — сказаў Раман Галоўчанка.

У зале прысутнічаюць прадстаўнікі самых розных прафесій. «Традыцыйна сярод узнагароджваемых медыцынскія работнікі. Менавіта вы лепш за ўсё ведаеце сапраўдную цану чалавечага жыцця і стаіце на варце здароўя грамадства», — падкрэсліў ён.

Высокімі ўзнагародамі адзначана праца прадстаўнікоў нафтахімічнай і энергетычнай галін, работнікаў органаў статыстыкі, падатковай службы.

Словы ўдзячнасці сказаны будаўнікам, работнікам прамысловага комплексу і вучоным.

Таксама дзяржаўныя ўзнагароды ўручаны прадстаўнікам адукацыйнай, культурнай сфер. «Ваш уклад у развіццё нацыянальнага мастацтва, духоўнае і эстэтычнае выхаванне нашых грамадзян без перабольшання велізарны. Я ўпэўнены, што вашы выдатныя прафесійныя якасці, якія сёння адзначаны, ваша энергія і адказнасць будуць і ў далейшым служыць на карысць нашай Радзімы», — адзначыў прэм’ер-міністр.

«Дзяржаўная ўзнагарода — гэта заўсёды знак прызнання заслуг і адначасова знак высокага даверу. Ганарыцеся гэтым, будзьце заўсёды арыенцірам для іншых і, самае галоўнае, ніколі не спыняйцеся на дасягнутым», — канстатаваў кіраўнік урада.

Раман Галоўчанка пажадаў усім узнагароджаным здароўя і далейшых поспехаў у служэнні на карысць краіны.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.