Вы тут

Лукашэнка 28-29 снежня здзейсніць рабочы візіт у Расію


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28-29 снежня зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА

У Санкт-Пецярбургу 28 снежня Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД. Лідары краін падвядуць вынікі старшынства Беларусі ў Садружнасці ў 2021 годзе, абмяняюцца думкамі па вырашэнні агульных актуальных праблем, абмяркуюць далейшыя меры па павышэнні эфектыўнасці супрацоўніцтва і сацыяльна-эканамічнага развіцця краін СНД. Маючая адбыцца сустрэча знамянальная яшчэ і тым, што ў снежні споўнілася 30 гадоў з дня ўтварэння СНД.

На 29 снежня запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.