Вы тут

У Гродзенскай вобласці пасяліліся высакародныя алені з Белавежскай пушчы


З сярэдзіны снежня ў Гродзенскім рэгіёне «прапісаліся» высакародныя алені з Белавежскай пушчы. Жывёл было вырашана перасяліць згодна з рэспубліканскай праграмай «Беларускі лес».


Фота: pixabay.com

Па заключаных дагаворах, для Іўеўскай раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» даставілі дваццаць асобін еўрапейскага аленя.

З 18 снежня высакародныя ўжо жывуць на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Каб іх перавезці, прыйшлося зрабіць два рэйсы, адзначылі ў аддзеле аховы жывёльнага свету і паляўнічай гаспадаркі Белавежскай пушчы.

На сайце ўстановы ёсць інфармацыя, што ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча» жыве мясцовая папуляцыя аленя еўрапейскага, якая мае сваю гісторыю і працэс утварэння.

На дадзены момант тут праходзіць сезон палявання на высакароднага аленя. Аднак, егерская служба Нацыянальнага парку падкормлівае дзікіх жывёл у зімовы перыяд і адлоўлівае іх жывапасткамі для далейшага рассялення па тэрыторыі краіны. У Белавежскай пушчы ёсць магчымасць удзельнічаць у дзяржаўнай праграме «Беларускі лес», па якой праходзіць адлоў і рэалізацыя высакародных аленяў іншым карыстальнікам паляўнічых угоддзяў. 

Халады дапамаглі правесці адлоў хутка, таму што ў такі перыяд жывёлы прыходзяць да месцаў, дзе арганізаваны падкормавыя пляцоўкі.

Аліса СКІБА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».