Вы тут

Як стаць легальным Дзедам Марозам і Снягуркай


Пару навагодніх і калядных свят многія разглядаюць магчымасць дадатковых заробкаў. У гэтыя дні традыцыйна запатрабаваныя такія паслугі, як віншаванне з Новым годам і Калядамі ад Дзеда Мароза, яго ўнучкі Снягуркі. Акрамя таго, павышаным попытам карыстаюцца фота- і відэаздымка падзей, цырульніцкія і касметычныя паслугі, манікюр і педыкюр, дзейнасць акцёраў, танцораў, музыкантаў, выканаўцаў размоўнага жанру, тамады, якія можна ажыццяўляць па заяўным прынцыпе без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.


Фота: pixabay.com

У гэтым выпадку грамадзяне павінны ведаць, што такую дзейнасць яны могуць ажыццяўляць толькі пасля аплаты адзінага падатку. Як фізічным асобам, якія плануюць зарабіць на навагодніх і калядных святах легальна — у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, і пазбегнуць адказнасці за яго парушэнне, расказаў намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінскай вобласці Юрый Канавалаў:

— Напярэдадні навагодніх і калядных свят грамадзяне, якія плануюць стаць галоўнымі дзеючымі асобамі дзіцячых ранішнікаў і карпаратываў, павінны падаць у падатковы орган пісьмовае паведамленне, у якім трэба адзначыць, дзе і калі імі будзе ажыццяўляцца такая дзейнасць. Дарэчы, для гэтага неабавязкова ісці ў падатковую інспекцыю. Паведамленне можна адправіць праз асабісты кабінет плацельшчыка, седзячы дома на канапе. У сваю чаргу, падатковы інспектар, атрымаўшы такое паведамленне, разлічыць суму адзінага падатку ў залежнасці ад месца ажыццяўлення дзейнасці, стаўкі падатку і наяўнасці льгот.

Падкрэслю, што грамадзянін і сам можа даведацца суму падатку ў тым рэгіене, дзе ён плануе ажыццяўляць дзейнасць. Для гэтага трэба проста патэлефанаваць па кароткім нумары 189. І спецыялісты кантакт-цэнтра падатковых органаў падрабязна растлумачаць, якія крокі пры выплаце адзінага падатку неабходна зрабіць самазанятаму грамадзяніну — будучаму Дзеду Марозу або казачнаму чараўніку.

Дарэчы, калі фізічная асоба плануе аказваць некалькі паслуг з рознымі стаўкамі падатку, то адзіны падатак будзе выплачваць па найбольшай стаўцы. Адпаведна, калі стаўкі па розных відах дзейнасці супадаюць, дастаткова будзе заплаціць падатак у памеры адной стаўкі падатку (напрыклад, калі фізічная асоба на працягу аднаго каляндарнага месяца будзе працаваць музыкантам або акцёрам).

Пры аплаце адзінага падатку фізічныя асобы ў залежнасці ад наяўнасці падстаў маюць права карыстацца льготамі. Так, правам на льготу ў памеры 20 працэнтаў ад сумы падатку (пры наяўнасці адпаведных дакументаў) могуць карыстацца, напрыклад, пенсіянеры па ўзросце, інваліды, бацькі шматдзетнай сям'і, а таксама бацькі, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў.

Калі ў плацельшчыка адзінага падатку ёсць права на льготы па некалькіх падставах, то стаўка адзінага падатку будзе зніжана на 45 працэнтаў. Але ёсць і такая катэгорыя плацельшчыкаў, якая вызваляецца ад адзінага падатку пры наяўнасці адпаведных дакументаў, што пацвярджаюць такое права. Гэта плацельшчыкі-бацькі (усынавіцелі, удачарыцелі), якія з'яўляюцца інвалідамі І і ІІ групы і выхоўваюць непаўналетніх дзяцей або дзяцей, што атрымліваюць адукацыю на дзённай форме навучання. Памер ільготы па адзіным падатку для такіх грамадзян, якія плануюць зарабіць на навагодніх і іншых святах, складае 100 адсоткаў.

Фізічныя асобы, якія працуюць па заяўным прынцыпе на святах, у месцы аказання паслуг, павінны мець дакумент аб выплаце адзінага падатку. І няхай святы не толькі запомняцца ўсім навагоднімі падарункамі, цудамі, прыўзнятым настроем, але і прынясуць грамадзянам, што дапамагаюць зрабіць іх незабыўнымі і яркімі, дадатковыя даходы!

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.