Вы тут

Сергеенка: прапановы па праекце Канстытуцыі будуць прымацца любымі дзяржорганамі


Прапановы па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Беларусі ў ходзе ўсенароднага абмеркавання будуць прымацца любымі дзяржаўнымі органамі. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергеенка, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Пачынаецца чарговы этап работы над праектам Асноўнага закона. Праект дакумента размешчаны на сайце Прэзідэнта, інтэрнэт-партале Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, БелТА», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі.

Паводле яго слоў, 28 снежня праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі для ўсенароднага абмеркавання будзе апублікаваны ў вядучых друкаваных СМІ краіны, у тым ліку «СБ. Беларусь сегодня», газетах «Рэспубліка», «Звязда». «Для таго каб нашы людзі, грамадзяне нашай краіны, маглі пазнаёміцца, унесці свае прапановы. Прапановы будуць прымацца любымі дзяржаўнымі органамі нашай краіны. І Адміністрацыяй Прэзідэнта, і ўрадам, парламентам, аблвыканкамамі...» — сказаў Ігар Сергеенка.

Ён удакладніў, што абагульненнем усіх паступаючых прапаноў у рэжыме рэальнага часу і са штодзённым аналізам будзе займацца Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, які ў далейшым падрыхтуе найбольш яркія прапановы ў абагульненым выглядзе. «Гэта будуць і меркаванні спецыялістаў, радавых грамадзян, неабыякавых да лёсу нашай краіны людзей», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі.

Ігар Сергеенка асабліва адзначыў, што змяненні і дапаўненні Канстытуцыі не ўзніклі ніадкуль, а падрыхтаваны з улікам бягучай абстаноўкі, патрабаванняў часу, новых выклікаў і пагроз. «З улікам, зноў жа, прапаноў грамадзян, якія прагучалі на дыялогавых пляцоўках, у экспертным асяроддзі ў гэтым годзе», — дадаў кіраўнік Адміністрацыі.

Паводле яго слоў, у праекце захавана пераемнасць з дзеючай Канстытуцыяй Беларусі, нягледзячы на ​​тое, што ў той ці іншай ступені пэўныя змяненні адбыліся ва ўсіх раздзелах.

Праект змяненняў і дапаўненняў Асноўнага закона захаваў сацыяльную накіраванасць. «Наша беларуская дзяржава і ў далейшым будзе развівацца як унітарная, дэмакратычная, сацыяльная, прававая», — заявіў Ігар Сергеенка.

Пералічваючы некаторыя змяненні і навелы абнародаванага праекта, кіраўнік Адміністрацыі акцэнтаваў увагу на пытаннях захавання гістарычнай памяці і гераічнага подзвігу беларускага народа ў гады вайны і наступныя перыяды. Атрымліваюць далейшае развіццё такія сацыяльныя інстытуты, як сям’я і шлюб, абноўлены палажэнні і гарантыі, якія датычацца клопату пра пажылых грамадзян, інвалідаў, у асобны артыкул вынесена навела па моладзі.

Акрамя таго, пэўныя змяненні закранулі палітычную сістэму беларускага грамадства, выбарчую сістэму, дзейнасць Канстытуцыйнага суда. Зразумела, вялікая ўвага ўдзелена пытанням, звязаным з Усебеларускім народным сходам, якому надаецца канстытуцыйны статус. «Гэта новы орган. Трэба было больш дэталёва, канкрэтна прапісаць паўнамоцтвы, якія патрабаванні прад’яўляюцца, як фарміруецца», — адзначыў Ігар Сергеенка.

Ён адзначыў, што ў праекце Канстытуцыі ўсе пытанні адлюстраваны ў канцэнтраваным выглядзе, і ў далейшым тыя ці іншыя змяненні і дапаўненні знойдуць адлюстраванне і атрымаюць развіццё ў іншых заканадаўчых актах. У праекце дакумента змешчаны і пераходныя палажэнні, якія ў тым ліку рэгулююць, як будуць адбывацца змяненні ў элементах палітычнай сістэмы ў выпадку прыняцця абноўленай Канстытуцыі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.