Вы тут

Кіраўнік спраў Прэзідэнта Валерый Іваноў наведаў Рудзенскую дапаможную школу-інтэрнат


Кіраўнік спраў Прэзідэнта Валерый Іваноў у рамках акцыі «Нашы дзеці» наведаў Рудзенскую дапаможную школу-інтэрнат, перадае БелТА.


Па словах Валерыя Іванова, напярэдадні Новага года адчуваецца атмасфера, якая абавязвае па-асабліваму ставіцца да гэтай падзеі. «Такія радасныя твары дзяцей не заўсёды ўбачыш на працягу года. На мой погляд, наша задача — зрабіць так, каб гэтыя вочы свяціліся кожны дзень, каб сум не наведваў маленькае дзіця — такога быць не павінна. Калі так адбываецца, значыць, вінаватыя мы, дарослыя», — падкрэсліў кіраўнік спраў Прэзідэнта.

Ён падзякаваў педагагічнаму калектыву Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната і іх выхаванцам за цудоўнае святочнае прадстаўленне і перадаў установе смарт-тэлевізар. Таксама дзецям дасталіся ад Валерыя Іванова навагоднія падарункі.

У школе-інтэрнаце навучаецца звыш 110 чалавек. У 2019 годзе падчас рэалізацыі праграмы малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Праграмы развіцця ААН у Беларусі ва ўстанове адкрыты цэнтр па экалагічнай адукацыі навучэнцаў. Акрамя таго, тут дзейнічаюць кабінет камп’ютарнай граматы, сталярна-цяслярная майстэрня.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Задачы для дарослых — шчаслівыя вочы дзяцей

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.