Вы тут

Палкоўнік Кулеш: Ад хуткасці прыняцця рашэння залежыць жыццё


Начальнік упраўлення аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Юрый Кулеш — аб асноўных тэндэнцыях у развіцці аператыўна-дзяжурнай службы і асаблівасцях яе функцыянавання ў сучасных умовах.


— Юрый Мікалаевіч, сёлета падраздзяленне ўпершыню святкавала свой дзень нараджэння замест 12 ліпеня, як гэта было заўсёды, 18 лістапада. Больш за тое, свой летапіс яно пачало весці значна раней...

— Днём утварэння дзяжурнай службы органаў унутраных спраў доўгі час лічылася 12 ліпеня: у 1966 годзе ў гэты дзень у якасці самастойнага падраздзялення ў структуры МУС была створана дзяжурная часць. Аднак дзякуючы рабоце ў архівах высветлілася цікавая дэталь. Адзін з дакументаў сведчыць, што 18 лістапада 1920 года загадам Народнага камісарыята ўнутраных спраў СССР № 17 быў прызначаны дзяжурны па камісарыяце. У загадзе былі прапісаны яго асноўныя абавязкі, якія сёння абсалютна ідэнтычныя тым задачам, якія выконваюць супрацоўнікі аператыўна-дзяжурнай службы. Згодна з загадам міністра ўнутраных спраў, дзень утварэння дзяжурнай службы органаў унутраных спраў будзе адзначацца 18 лістапада. Налета ёй споўніцца 102 гады!

— Вядома, з таго часу шмат што памянялася. Якімі навацыямі сёння можна ганарыцца?

— Тэатр пачынаецца з вешалкі, а міліцыя — з аператыўна-дзяжурнай службы. Гэта асноўны орган упраўлення ўсімі нарадамі, задзейнічанымі ў адзінай дыслакацыі. Сучасныя сродкі навігацыі — інтэрактыўныя GPS-карты, радыёстанцыі і іншае абсталяванне — дазваляюць нам кантраляваць месца знаходжання нарадаў, а адпаведна рэагаваць на паведамленні грамадзян больш аператыўна. Працэс узаемаадносін супрацоўнікаў міліцыі з грамадзянамі, а таксама працэс затрымання правапарушальнікаў фіксуецца на аўдыя- і відэасродкі. Дзякуючы гэтаму спрэчныя, канфліктныя сітуацыі, якія ў нашай службе нярэдкія, вырашаюцца цяпер значна прасцей. Зразумела, час не стаіць на месцы, таму мы пастаянна імкнёмся развівацца, і гэта ў першую чаргу датычыцца абсталявання. У прыватнасці, у дзяжурныя аўтамабілі двух сталічных РУУС мы ўстанавілі сістэму відэаназірання, якая функцыянуе адразу ў аўтамабілі. Ідзе назіранне за адсекам для затрыманых: у нас з'явілася магчымасць сачыць за тым, каб пры перамяшчэнні з людзьмі
нічога не адбылося.

— Нават у такіх сітуацыях супрацоўнікі міліцыі клапоцяцца аб грамадзянах, нягледзячы на іх статус...

— Наша галоўная мэта — дапамагчы людзям, а не прыцягнуць іх да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці. Напрыклад, калі ўдзельнікі дарожна-транспартнага здарэння вырашылі не выклікаць ДАІ, а раз'ехацца па еўрапратаколе, мы не будзем рэагаваць на ДТЗ і шукаць вінаватых. І ў сітуацыі, калі аўтамабіль грамадзяніна перашкаджае праезду (пры ўмове, што прыпаркаваны ён па правілах дарожнага руху) іншага транспартнага сродку, мы не паедзем на месца, каб прымяніць да кагосьці санкцыйныя меры. Патэлефануем аўтаўладальніку і ветліва папросім адагнаць аўтамабіль. І такіх прыкладаў шмат.

— Праца ў аператыўна-дзяжурнай службе вельмі напружаная і ўважлівая. Ад кампетэнтнай ацэнкі сітуацыі супрацоўнікамі міліцыі часта залежыць многае. Напэўна, не кожны, хто носіць пагоны, здольны працаваць у «дзяжурцы»?

— Згодна з нашымі нарматыўнымі дакументамі, як правіла, у аператыўна-дзяжурную службу мы прымаем супрацоўнікаў, якія маюць ужо практычны вопыт службы ў органах унутраных спраў не менш чым два гады. Каб кіраваць нарадам на пэўнай тэрыторыі, патрэбна добра арыентавацца ў мясцовасці. На гэтыя пасады ў асноўным прызначаюцца супрацоўнікі, якія маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю. Асабліва гэта датычыцца старшага аператыўнага дзяжурнага, старшага інспектара дзяжурнага. У іншых выпадках ёсць магчымасць прызначыць на дадзеную службу супрацоўніка, які мае іншую вышэйшую адукацыю, аднак па сваіх маральна-дзелавых якасцях здольны забяспечыць даручаны ўчастак работы. І гэта звязана з тым, што дзяжурны павінен даць правільную кваліфікацыю падзеі, здарэнню, правапарушэнню і злачынству, у адпаведнасці з чым правільна сфарміраваць нарад, які паедзе рэагаваць. Гэта трэба зрабіць аператыўна і якасна. Ад хуткасці прыняцця рашэння дзяжурным, ад часу, на працягу якога прыедзе нарад, нярэдка залежыць і чалавечае жыццё.

— Ці палегчыла работу практыка судовых працэсаў у рэжыме «анлайн»?

— Пандэмія нас у многім абмяжоўвае. Але ў той жа час уключаюцца іншыя магчымасці: чалавек пачынае думаць, як у гэтых умовах забяспечыць функцыянаванне той ці іншай сістэмы. Шляхам відэаканферэнцыі мы можам разглядаць справы нашых правапарушальнікаў без дастаўкі іх у залу суда, што эканоміць не толькі час, але і сродкі. Пандэмія, а можа, і час падштурхнулі нас да такой формы ўзаемадзеяння з судовымі органамі. Гэта вельмі добры вопыт.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».