Вы тут

Рунец: Удасканаленне Асноўнага Закона — гарантыя будучыні любой дзяржавы


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, член Канстытуцыйнай камісіі:


Фота: БелТА

— Канстытуцыя любой краіны — не догма і нейкі архаічны дакумент. З развіццём дзяржавы і грамадства Асноўны Закон краіны павінен трансфармавацца і відазмяняцца, зыходзячы з патрэбаў насельніцтва, сучасных рэалій жыцця, выклікаў і пагроз, якія ўзнікаюць перад дзяржавай. Перакананая, што ўдасканаленне Асноўнага Закона — гарантыя будучыні любой дзяржавы.

Апублікаваны праект абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь як раз і накіраваны на замацаванне асноватворных аспектаў развіцця сучаснага беларускага грамадства, захаванне і замацаванне пераемнасці гістарычнага вопыту, удасканаленне механізмаў дзяржаўнага кіравання, аптымізацыю яго функцый.

Хачу звярнуць увагу на навацыі: новы інстытут — Усебеларускі народны сход, з’яўленне якога стане яшчэ адным інструментам на шляху ўмацавання народаўладдзя ў краіне; аднасесійны перыяд працы абедзвюх палат парламентаў; адзіны дзень галасавання за народных выбраннікаў усіх узроўняў; іх пяцігадовы выбарны перыяд і многае іншае.

Акрамя таго, у цэнтры ўвагі застаецца галоўнае адрозненне палітычнага курсу краіны — яго сацыяльная арыентаванасць, замацаванне на канстытуцыйным узроўні асноўных прыярытэтаў дзяржавы, такіх як падтрымка сем’яў з дзецьмі, сірот, інвалідаў і забеспячэнне роўных магчымасцяў апошнім у рэалізацыі іх правоў і свабод.

Дарэчы, многія прапановы, якія знайшлі адлюстраванне ў праекце канстытуцыі, былі ініцыяваныя членамі Савета Рэспублікі. Разам з тым патрабуецца яшчэ сур’ёзная дзейнасць па дапрацоўцы канчатковага варыянту Асноўнага Закона, які будзе вынесены на ўсенародны рэферэндум у сярэдзіне лютага. Паўдзельнічаць у гэтым працэсе можа кожны грамадзянін нашай краіны, хто выкажа свае прапановы па ўдасканаленні галоўнага дакумента краіны. Ад нас жа, парламентарыяў, спатрэбіцца наступнае заканадаўчае напаўненне па прыняцці новых і карэкціроўцы значнай колькасці дзеючых нарматыўных актаў — стварэнню прававых механізмаў ўкаранення канстытуцыйных навацый.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.