Вы тут

Чвэрць стагоддзя таму ў Беларусі выйшла першая памятная манета


Памятныя манеты з'яўляюцца адным з найважнейшых кампанентаў паўнавартаснай нацыянальнай сістэмы грашовага абарачэння, а таксама сімвалам дзяржаўнасці. Выпускаючы памятныя манеты ў абарачэнне, Нацыянальны банк краіны мае на мэце папулярызацыю культурнай і гістарычнай спадчыны беларускага народа, яго дасягненняў, прызнанне выдатных асоб, лёс якіх звязаны з нашай Радзімай, а таксама адлюстраванне найважнейшых падзей у жыцці краіны.


Фота: pixabay.com

27 снежня 1996 года выйшла ў абарачэнне першая беларуская памятная манета. Прысвечана яна 50-годдзю Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Прайшла чвэрць стагоддзя, і нашы манеты не толькі атрымалі прызнанне сярод калекцыянераў, але і заваявалі вядучыя пазіцыі ў свеце. Яны паспяхова канкурыруюць з манетамі краін, якія маюць даўнія нумізматычныя традыцыі.

За 25 гадоў у абарачэнне было выпушчана каля 500 найменняў памятных і юбілейных манет. Глыбокая прапрацоўка тэм, крэатыўнасць і арыгінальны дызайн, прымяненне новых тэхналогій вытворчасці дазваляюць беларускім памятным манетам карыстацца нязменнай папулярнасцю ў нумізматаў і знатакоў, займаць прэстыжныя месцы на міжнародных конкурсах і выставах.

Усяго за 25 гадоў было выпушчана 4 мільёны 613 тысяч 76 манет, якія мелі агульную вагу 102 тоны 345 кілаграмаў. Прыкладна столькі важаць 186 зуброў або 25586 зайчыкаў.

Варта адзначыць, што самым маленькім рарытэтам стала залатая памятная манета "Беларускі балет. 2013", якая мела дыяметр усяго 11 міліметраў і вагу 0,5 грама. А вось самая буйная манета была выраблена са срэбра. Гэта "Крыж Еўфрасінні Полацкай", які мае ў дыяметры 100 міліметраў і важыць адзін кілаграм, 83,8 грама.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?