Вы тут

Наталля Качанава: «Усе дзеці жаданыя ў роднай краіне»


Спікер верхняй палаты парламента пабывала сёння ў сацыяльна-педагагічным цэнтры з прытулкам Ленінскага раёна сталіцы. Тут яна прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».


— Гэта цудоўная акцыя — «Нашы дзеці», калі мы з малымі сустракаемся напярэдадні выдатнага свята, Новага года, можам сказаць ім добрыя словы, пачуць іх пажаданні і віншаванні, — адзначыла ў гутарцы з журналістамі Старшыня Савета Рэспублікі.

Яна расказала, што заўсёды з велізарнай радасцю наведвае такія дзіцячыя установы, бо вельмі любіць дзяцей і падкрэслівае: яны — наша будучыня. 

— Вельмі хацелася б, каб жаданні дзяцей спраўджваліся, таму што яны самыя простыя: быць з сям’ёй, быць здаровымі, — кажа спікер. — Хай бы ў нашай краіне ўсе дзеці былі ў сем’ях, былі жаданымі так, як яны жаданыя для нашай роднай краіны.

Яна звярнула ўвагу, што ў Беларусі робіцца ўсё для таго, каб дзецям жылося камфортна, утульна, яны любілі нашу Беларусь, але пра гэта павінны думаць і іх родныя, людзі, якія знаходзяцца побач з імі. 

— Таму з вялікай радасцю і павагай мы ставімся да ўсіх педагогаў, якія працуюць у дашкольных установах, сацыяльна-педагагічных цэнтрах, установах дадатковага адукацыі, — падкрэсліла Наталля Качанава. — Гэтыя творчыя, добрыя людзі, тыя, хто сапраўды любіць дзяцей і аддаюць часціцу свайго сэрца і душы ім — гэта вельмі важна. 

Яна падкрэсліла: дзякуючы такім людзям у нашай краіне няма дзяцей, якія б апынуліся ў складанай сітуацыі і не змаглі знайсці падтрымку і дапамогу. Таксама спікер нагадала аб тым, заўсёды памятаць, побач з табой ёсць тыя, хто мае патрэбу ў тваёй дабрыні і клопаце, звярнула ўвагу, што менавіта на гэта і накіравана акцыя «Нашы дзеці».

Разам з віншаваннямі і пажаданнямі Старшыня Савета Рэспублікі перадала ўстанове сертыфікат на набыццё пральнай машыны. Дзеці атрымалі доўгачаканыя навагоднія падарункі, а гасцям уручылі сувеніры, якія зрабілі самі.

Як расказала дырэктар цэнтра Аксана Говен, зараз у цэнтры выхоўваюцца 18 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў. 

— Ва ўсіх нашых выхаванцаў складаная жыццёвая сітуацыя, што ў прыватнасці іх і прывяло ў нашу ўстанову, — кажа кіраўнік установы. — Наша галоўная задача — стварыць камфортныя, максімальна блізкія да хатніх умоў знаходжання, пабудаваць работу з бацькамі такім чынам, каб у кожнага дзіцяці была магчымасць вярнуцца ў сям’ю, да сябе дадому. Так, Напярэдадні Новага года наш выхаванец Алег вярнуўся ў сваю сям’ю. 23 снежня мы прынялі такое рашэнне на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх, і мама забрала свайго сына дадому.

Акрамя таго, сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Ленінскага раёна сталіцы таксама мае ў сваім складзе наступныя структурныя падраздзяленні: дзіцячы сацыяльны прытулак, аддзел прафілактыкі сямейнага недабрабыту, сацыяльнага сіроцтва, аддзел прафілактыкі і комплекснай рэабілітацыі, аддзел інфармацыйна-аналітычнай, метадычнай работы і падтрымкі сем’яў, якія прынялі на выхаванне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.