Вы тут

«Справа не ў ліслівасці». Лукашэнка падзякаваў асабіста Пуціну за падтрымку Беларусі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў расійскаму боку, і перш за ўсё асабіста Прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, за падтрымку Беларусі ў цяжкі санкцыйны час. Аб гэтым ён заявіў на афіцыйнай частцы сустрэчы з расійскім лідарам у Санкт-Пецярбургу, перадае БелТА.


«Зразумела, вы ведаеце сітуацыю ў Беларусі. Я вам вельмі ўдзячны, вам асабіста перш за ўсё, за тое, што вы зрабілі для Беларусі. І за тую падтрымку, якую вы аказваеце нам. Не хачу перад вамі ліслівіць. Справа не ў ліслівасці. А справа ў тым, што любую прапанову, якую мы ўносім, або просьба — вы робіце даручэнне тым ці іншым людзям, адгукаюцца. І кампаніі расійскія, і ўрад, і банкі ідуць насустрач, падтрымліваючы нас у гэты цяжкі санкцыйны час. Нас прадаўжаюць душыць. Пяць пакетаў увялі, пагаворваюць пра шосты нейкі пакет. Прытым бязглуздыя, нікому не патрэбныя гэтыя санкцыі», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў: «І тое, што мы прыбавілі тавараабарот, і ВУП у нас вырас за гэты санкцыйны год на фоне пандэміі, — у гэтым вялікая заслуга Расійскай Федэрацыі і нашых сяброў, няхай у меншай ступені, на міжнароднай арэне. Я публічна шчыра вам за гэта дзякую».

Прэзідэнт падкрэсліў, што, як бы ні складваліся адносіны, беларусы ў даўгу ніколі не застануцца. «Думаю, што мы многае яшчэ зможам зрабіць, — упэўнены Аляксандр Лукашэнка. — Па ўсіх напрамках мы супрацоўнічаем. І гэта будзем рабіць заўсёды».

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».