Вы тут

У навагоднія дні радыёстанцыі Белтэлерадыёкампаніі падрыхтавалі слухачам шэраг творчых праектаў


У навагоднія дні радыёстанцыі Белтэлерадыёкампаніі падрыхтавалі слухачам шэраг творчых праектаў, віншаванняў, прызоў і адметнае музычнае напаўненне.


Вынікі года па традыцыі 31 снежня падвядуць у «Радыёфакце» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Абмеркаванне знакавых падзей журналісты зладзяць у кампаніі экспертаў і медыйных персон у праграмах «Акцэнты» і «Актуальны мікрафон». А пра традыцыі сустрэчы Новага года і Раства ў сямейным коле раскажуць госці «Сямейнай праграмы». У апошнія гадзіны адыходзячага года праект «Творчы вечар» прапануе слухачам адправіцца ў віртуальнае турнэ па планеце пад рытмы любімых беларускіх і замежных хітоў.

У першыя дні Новага года чакайце прэм'еру новага вяшчальнага сезона — «Радыётэка». Фрагменты навагодніх эфіраў на радыё з запісаў фондаў пачуем 1 і 2 студзеня. Спектаклі з казачнымі сюжэтамі і інтэрактыўны марафон віншаванняў таксама будуць чакаць вас у радыёэфіры ў гэтыя дні.

Навагодні эфір на «Культуры» супадзе з яго 20-годдзем. Тут з 1 да 9 студзеня пройдзе акцыя «Найлепшае канала «Культура» — у святочным эфіры». Пачуем найлепшае за мінулыя гады і зможам пазнаёміцца з прэм'ерамі — «Ранішні серыял», «Наша музыка», «Развагі пра літаратуру» і іншыя.

У дні свят эфір «Радыус FM» атрымае асаблівае музычнае афармленне. Менавіта тут «Хіт Мароз» падорыць усім стопрацэнтныя хіты. Навагодняя тэматыка не абміне і праграмы «У тэме», «Тэорыя вялікай раніцы», «Выдатны дзень» і вячэрняе шоу «Аўтадрайв». Акрамя таго, да свят выйдзе спецыяльны музычны праект «Олі Day».

Музычна-віншавальныя эфіры адбудуцца і на радыё «Сталіца». А дайджэст найбольш знакавых падзей на дзевяці мовах прадставяць у шэрагу праектаў на міжнародным радыё «Беларусь». Эстафету святочнага настрою падхопяць і рэгіянальныя радыёстанцыі. Слухайце і лавіце хвалю Новага года!

Алена ДРАПКО

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Эстафета святочнага настрою

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».