Вы тут

«Арт-Ёлка-2022» з ніцей, макарон, металу, бавоўны...


Выстава дызайнерскіх навагодніх красунь з гэтых і іншых нечаканых матэрыялаў адкрылася ў Карэліцкім краязнаўчым музеі. Аўтары больш як 60 арыгінальных дрэў — арганізацыі і прадпрыемствы раёна, а таксама творчыя жыхары. Экспанаты блішчаць агеньчыкамі, а некаторыя нават граюць музыку...


Да выставы, якая будзе працаваць да самых Каляд — 7 студзеня, арганізатары рыхтаваліся цэлы год, і вынік сябе цалкам апраўдаў. Аўтары работ праявілі сваё бачанне ўпрыгожаных ёлак напоўніцу. Здаецца, у ход ішло ўсё, што траплялася на вока: шышкі, ніці, папера, макароны, дэталі ад гадзіннікаў, ракушкі, засушаныя кветкі, вата, дошкі, цацкі.

— Жыхары раёна ахвотна падтрымалі ідэю правесці такі выставу. Сярод устаноў адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый арганізавалі цэлы конкурс, — не хавае захаплення ад атрымаўшагася Дзмітрый АРЦЮХ, дырэктар Карэліцкага краязнаўчага музею. — І кожная ёлка дорыць гледачам свой настрой.

Адна ёлка тут падобная на капялюшык у боціках, другая — на вожыка, трэцяя — на торт са мноствам крэмавых кветак, чацвёртая — на дамок з акенцам і дзвярыма... Спыніць фантазію наведвальнікам выставы гэтак ж цяжка, як і аўтарам незвычайных ёлак, якія стварылі сапраўды дзівосныя і прыгожыя рэчы.

Бадай што самае арыгінальнае навагодняе дрэва зрабілі на Карэліцкім ільнозаводзе. Майстры вырабілі з льнянога валакна 140 пампонаў, кожны з якіх прышылі да каркаса і звязалі паміж сабой. Гэтая ёлка, дарэчы, стала пераможцам творчага конкурсу. Супрацоўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стварылі «Бабкіну ўлётную ёлку», якая атрымалася падобнай на добрай Бабы Ягі. А ёлка з макарон аўтарства гаспадаркі «Малюшычы» свеціцца і плавае ў акварыуме. Школьнікі мірскай школы стварылі з металічных дэталяў стыльную тэхнаёлку, а вучні мірскай дзіцячай школы мастацтваў — нешта накшталт шасціяруснага торту.

Мясцовыя ўпэўнены, што цягам усіх канікулаў выстава будзе найлепшым месцам для крэатыўных святочных сэлфі.

Ірына СІДАРОК

Фота Іны ЛЕЙКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».