Вы тут

У кожнага дзіцяці павінна быць свята


Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў наведаў дзяржаўную ўстанову «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця».


Адразу пасля прыезду ў дом-інтэрнат мэр беларускай сталіцы азнаёміўся з умовамі пражывання дзяцей. Потым гасцей запрасілі на святочнае навагодняе прадстаўленне пад назвай «Добрая казка чароўнага ліхтара», арганізаванае супрацоўнікамі і выхаванцамі інтэрната. На сцэне акрамя дзеда Мароза і Снягуркі прысутнічалі іншыя казачныя персанажы. А дзеці чыталі гледачам вершы і выконвалі танцавальныя нумары.

Пасля заканчэння святочнага прадстаўлення Уладзімір Кухараў ад імя кіраўніцтва гарвыканкама і адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, на тэрыторыі якога знаходзіцца ўстанова, шчыра павіншаваў дзяцей з надыходзячым Новым годам і Калядамі. Усе выхаванцы дома-інтэрната атрымалі з рук гасцей салодкія навагоднія падарункі.

Трэба адзначыць, што на сёння ў домеі-нтэрнаце пражываюць 100 дзяцей-інвалідаў з парушэннямі псіхафізічнага развіцця, з якіх 59 — тыя, хто застаўся без апекі бацькоў. Шасцёра дзетак — біялагічныя сіроты.

Выхаванцам інтэрната аказваецца комплекс сацыяльна-рэабілітацыйных паслуг з выкарыстаннем сучасных метадаў медыцынскага абслугоўвання, вывучэння, выхавання і рэабілітацыі. Тут працуе шэраг абсталяваных усім неабходным кабінетаў. Адукацыйны працэс ва ўстанове арганізаваны дыстанцыйна. Функцыянуе пяць спецыяльных класаў, дзе вучацца 33 вучні.

— У кожнага дзіцяці напярэдадні Новага года павінна быць свята, — адзначыў у сваім выступленні старшыня Мінгарвыканкама. — Усе дзеці загадваюць жаданні, і мы павінны зрабіць усё, каб мары спраўджваліся. Дзеці перад нашай сустрэчай добра падрыхтаваліся, паказалі нам цудоўнае прадстаўленне, а мы, адпаведна, павіншавалі іх і ўручылі падарункі. Трэба, каб кожнае дзіця не было абдзелена ўвагай, каб дзяцінства было вясёлае і светлае.

Кіраўніцтвам гарвыканкама запланавана яшчэ некалькі падобных мерапрыемстваў у кожным раёне сталіцы, і мы абавязкова іх правядзём. Сама акцыя ідзе ўжо два тыдні. Падрыхтавана 56 тысяч падарункаў, і сёння яны ўручаюцца дзецям, каб стварыць для кожнага свята, — падкрэсліў Уладзімір Кухараў.

Сяргей РУЧАНАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».