Вы тут

Анатоль Ісачанка: У нашай краіне кожнае дзіця можа быць чараўніком


Такой думкай падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас абласной ёлкі. «Вам, дарагія рабяты, пашанцавала нарадзіцца і жыць у нашай цудоўнай Беларусі, — звярнуўся кіраўнік рэгіёна да юных гасцей у Палацы культуры вобласці. — У вас і вашых аднагодкаў ёсць усе магчымасці атрымаць добрую адукацыю, займацца творчасцю, спортам, рэалізаваць свае таленты. У нас мірная і спакойная краіна. Краіна, у якой кожны з вас можа быць крыху чараўніком. Трэба толькі старанна вучыцца, слухацца старэйшых, любіць сваіх блізкіх, сваю Радзіму, і тады ўсе вашыя добрыя мары абавязкова спраўдзяцца. Верце ў сябе і свае сілы».


Анатоль Ісачанка таксама адзначыў, што яму вельмі прыемна быць на такім казачным свяце і бачыць на тварах дзяцей шчаслівыя ўсмешкі. «У нас, дарослых, нямала падстаў вамі ганарыцца, — цытуе яго БелТА. — Вы паспяхова ўдзельнічаеце ў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах, спаборніцтвах, алімпіядах. Вы разумныя і добрыя. Жадаю вам здзяйснення ўсіх жаданняў, каб ваша дарога ў жыццё была шырокай, светлай і шчаслівай».

Традыцыйная абласная ёлка сабрала каля 630 удзельнікаў з усяго рэгіёна. На свята прыехалі дзеці ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў, якія вызначыліся ў вучобе, творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах — усе тыя, хто абараняе гонар устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці на разнастайных спаборніцтвах і алімпіядах. Таксама на мерапрыемства запрошаны падлеткі, якія праяўляюць актыўную жыццёвую пазіцыю. Кожнага чакаў вялікі салодкі падарунак і захапляльны інтэрактыўны паказ «Каралеўства навагодніх казак», падрыхтаваны сіламі творчых калектываў Палаца культуры.

«Магілёўская вобласць багатая на таленты, таму што ў нас працуюць цудоўныя педагогі, — падзяліўся начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі. — Сёння на гэтым свяце сабраліся не ўсе найлепшыя дзеці нашага рэгіёна, іх значна больш. У нас усе цудоўныя, разумныя і адораныя. А наша задача — развіваць іх таленты і здольнасці».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.