Вы тут

Важна, каб мары здзяйсняліся


Сямёра дзетак, якія выхоўваюцца ў дружнай сям'і Ірыны і Віталя Ашомкаў, атрымалі персанальныя падарункі ад Дзеда Мароза. Даставіў іх малым старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.


Стар­шы­ня Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Іван Круп­ко пе­ра­даў па­да­рун­кі для шмат­дзет­най сям'і Ашом­каў.

Сужэнцы выхоўваюць дваіх хлопчыкаў і пяць дзяўчынак, у тым ліку адну прыёмную. Малодшай Маргарыце толькі гадок, а старэйшая Таццяна вучыцца ў медыцынскім каледжы. Спартыўнай гімнастыкай займаецца сямікласніца Карына, а Ягор, які ў дзявятым, ужо мае пэўныя дасягненні ў вольнай барацьбе. На брата раўняецца першакласнік Захар. Пры гэтым хлопчык паведамляе, што любіць матэматыку. Другакласніца Насця і выхаванка ясляў-сада Сафія імкнуцца дапамагаць бацькам ва ўсіх хатніх справах. Яшчэ ў сям'і ёсць чатыры пушыстыя гадаваны: тры каты і нямецкая аўчарка.

Маці Ірына працуе прыёмным бацькам аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Цэнтральнага раёна абласнога цэнтра. Тата Віталь — кіроўца ў Гомельскім гарадскім спецыялізаваным аўтапрадпрыемстве па ўтрыманні дарог. У сям'і шмат агульных захапленняў. Напрыклад, перад Новым годам усе разам упрыгожваюць ёлку і пішуць лісты Дзеду Марозу. Летась Ірына Ашомка была ўзнагароджана ордэнам Маці. Жанчына ўпэўненая, што ў кожнай сям'і ёсць свой сакрэт шчасця.

— Наш сакрэт просты: муж з жонкай павінны падтрымліваць адно аднаго, каб было паразуменне і агульныя інтарэсы. Дзяцей імкнёмся ў першую чаргу навучыць, каб яны былі добрымі, сумленнымі і працавітымі, — кажа яна.

Малыя распавялі кіраўніку рэгіёна пра свае мары, захапленні і поспехі. Ад Івана Крупко яны атрымалі падарункі.

— Вельмі эмацыянальныя дзеці, душэўныя бацькі, — заўважыў Іван Іванавіч. — Рады за дарослых — яны робяць шчаслівымі не толькі сваіх дзяцей, але і прыёмнага. Рашыцца на такі крок могуць толькі адказныя людзі з вялікім і добрым сэрцам. Усе мы — і дзеці, і дарослыя — чакаем навагодняга цуду. Важна, каб кожнае дзіця атрымала шчырыя эмоцыі ад свята, адчуванне чараўніцтва. Мы, дарослыя, павінны рабіць усё, каб мары здзяйсняліся, каб у дзяцей былі шчаслівыя вочы. Дзецям трэба дарыць казку не раз на год, а часцей, бо яны вырастуць і прымуць гэту эстафету дабра.

Іван Крупко пажадаў сям'і моцнага здароўя, міру ў доме і ва ўсёй краіне.

— Я думаю, што ў 2022 годзе ўсё ў нас атрымаецца, калі мы будзем разам, — дадаў старшыня аблвыканкама.

Між тым, падарункі дзецям гамяльчанкі Антаніны Грэсь напярэдадні асабіста перадаў Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гомельскай вобласці Мікалай Рагашчук.

Жанчына адна выхоўвае траіх дзяцей. Пяцікласнік Ілья захапляецца матэматыкай і фізкультурай, а яго брат, першакласнік Данііл, з запалам асвойвае дакладныя навукі. Трохгадовая Вераніка марыць стаць балярынай. Дзеці агучылі свае планы Мікалаю Рагашчуку, які пажадаў сям'і ўсяго найлепшага ў новым годзе.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».