Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі аб праекце новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь:
— Сёння з боку Захаду ідзе вельмі агрэсіўнае навязванне нашаму народу, краіне лжывых, чужых нам арыенціраў. Прычым ва ўсіх сферах — ад культуры, гісторыі, сацыяльнай сферы да эканомікі.
Мы ўсе бачым, як яны спрабуюць разбурыць традыцыйны інстытут сям’і. Як імкнуцца перапісаць гісторыю і праўду аб Вялікай Айчыннай вайне. І ўжо кажуць, што гэта ледзь не нашы дзяды і прадзеды напалі на іх з вайной. Калі гэтаму не паставіць заслон, мы разумеем, да чаго гэта можа прывесці. Далёка за прыкладамі хадзіць не трэба. У некаторых краінах ужо сёння фактычна ўведзеная забарона на святкаванне Дня Перамогі і ў адкрытую падтрымліваецца нацызм. Для нас, беларусаў, гэта, фактычна, здрада нашай памяці.
У эканоміцы нам спрабуюць навязаць заходнюю мадэль эканомікі, дзе ў прыярытэце не чалавек, а выключна бізнес і грошы. Менавіта таму нам настойліва кажуць, маўляў, адмоўцеся ад сацыяльных праграм, зрэжце падтрымку шматдзетных, перавядзіце медыцыну на платныя рэйкі і гэтак далей.
Для нас, беларусаў, усё гэта непрымальна. Таму ў прапанаваных зменах Канстытуцыі закладзены механізмы, якія даюць надзейную страхоўку ад падобных падыходаў у эканоміцы і сацыяльнай сферы.
Гэта, у першую чаргу, палажэнні аб захаванні сацыяльнага курсу дзяржавы, падтрымцы найбольш уразлівых катэгорый людзей — сем’яў з дзецьмі, інвалідаў, пажылых людзей, стварэнні ўмоў для развіцця кожнага чалавека. Гэта вельмі важна, паколькі яшчэ раз падкрэсліваю, нягледзячы на ўсе складанасці і ўсе пераўтварэнні, якія будуць у далейшым, сацыяльная арыентаванасць палітыкі і эканомікі застанецца адным з галоўных вектараў дзяржавы.
Безумоўна, прафсаюзы падтрымліваюць гэтыя напрамкі нашага агульнага далейшага развіцця. Таксама мы адназначна падтрымліваем тэзіс праекта Канстытуцыі аб неабходнасці захавання гістарычнай праўды аб подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Сумесна з ветэранамі, моладдзю мы на працягу многіх гадоў працуем у гэтым кірунку. І бачым, што гэтая тэма адгукаецца абсалютнай большасці беларусаў. Усю праўду аб тых трагічных падзеях, аб тым, як нашы прадзеды і дзяды абаранялі сваю Радзіму, трэба захаваць і перадаць нашым дзецям. Гэта агульная пазіцыя ўсіх канструктыўных, патрыятычна настроеных грамадскіх аб’яднанняў. Таму сёння мы дзейнічаем з імі ў адным ключы і разам працуем над захаваннем таго, што дорага кожнаму беларусу — нашых традыцый як у гісторыі, культуры, так і ў сацыяльнай сферы.
Фота БелТА
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.