Вы тут

Як прыцягнуць поспех у наступным годзе? У гэтым дапаможа святочны вобраз


Да надыходу Новага года застаюцца лічаныя дні. Спадзяемся, вы ўжо набылі падарункі родным і склалі святочнае меню. Засталося самае галоўнае: прадумаць свой яркі навагодні вобраз. 


Мадэльер па прычосках Кацярына Каленская дакладнае ведае, як трэба выглядаць у навагоднюю ноч, і настойліва рэкамендуе аднесціся да гэтага сур’ёзна, бо вядома, як год сустрэнеш, так яго і правядзеш. 

Сустракаючы 2022 год — год Вадзянога Тыгра, можна і нават варта рабіць прычоску і макіяж асабліва святочнай, бо ўладар года — істота яркая і патрабавальная! Асабліва спадабаюцца сімвалу года хвасты і прычоскі на іх аснове. Самае галоўнае, каб навагодняя прычоска і макіяж абавязкова былі часткай усяго вобразу. Падбіраць іх неабходна да тыпу знешнасці, каб падкрэсліць прыродную прыгажосць і схаваць недахопы.

Уладальніцам доўгіх валасоў рэкамендуем зрабіць модныя зараз лёгкія натуральныя завіткі, якія можна спалучаць з коскамі. 

Вельмі прыгожа будуць выглядаць разнастайныя хвасты, упрыгожаныя стразамі, бліскаўкамі і стразавымі стужкамі. 

Валасы ў хвасце можна завіць або пакінуць прамымі — выглядаць будзе вельмі стыльна. Таксама актуальныя розныя пучкі ад гладкіх і акуратных да натуральна нядбайных.

На сярэднюю даўжыню валасоў падыдуць завітыя валасы з прамымі канцамі. Таксама актуальныя аб’ёмныя ўкладкі ў стылі 70-х гадоў. Упрыгожыць прычоску можна з дапамогай дызайнерскай заколкі збоку.

Стыльна і адначасова дзёрзка будзе глядзецца каса, заплеценая на скроневай зоне.

З кароткімі валасамі таксама можна быць стыльнай і прыгожай у навагоднюю ноч. Можна зрабіць зусім гладкую прычоску з дапамогай гелю ў напрамку назад, на бок або лёгкай хваляй. А можна стварыць аб’ём і тэкстуру пры дапамозе крэм-воску. Упрыгожваем такую прычоску таксама бліскаўкамі, якіх у навагоднюю ноч шмат не бывае.

Не забываемся і пра макіяж. Каб быць у трэндзе, увайсці ў Новы год прыгожай, упэўненай, раім рабіць макіяж у пастэльных адценнях, а вусны можна вылучыць яркай памадай. Самае актуальнае ў гэтым сезоне віннае адценне. 

Маладым дзяўчатам падыдзе больш яркі, каляровы макіяж. Можна наляпіць на шчаку стразік у выглядзе сэрцайка або зорачкі. А можна паэксперыментаваць са стрэлкамі: ад класічных — чорных да неонава-каляровых.

Што ж, застаецца падабраць вопратку. Год Вадзянога тыгра дае нам магчымасць выглядаць вельмі эфектна ў навагоднюю ноч. Самы папулярны колер — гэта срэбра. Менавіта з гэтым колерам асацыюецца вада. Эфект кропель і іншыя бліскучыя рашэнні таксама будуць дарэчы. З прынтоў выбірайце тыгрыныя палоскі і «зебру». Не забывайцеся на біжутэрыю. Дзякуючы ёй можна зрабіць святочны акцэнт, які ўздыме настрой. З надыходзячым Новым годам! Ззяйце, нягледзячы ні на што!

Кацярына ТУМАС-ЦИШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.

Культура

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы.

Грамадства

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.