Вы тут

Тамара Далгашэй: Палепшыць жыццё грамадзян і ўмацаваць дзяржаўнасць


Тамара Далгашэй, член Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:


— Праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прадстаўлены для шырокага абмеркавання. Мы бачым вынік калектыўнай працы ўсяе краіны. 

Мяне, як работніка медыцынскай галіны, больш хвалююць сацыяльныя аспекты тых змяненняў, якія прадстаўлены ў праекце. Напрыклад, артыкул 12. У ім гаворыцца, што Беларусь можа прадстаўляць права прытулку замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства. Усе мы, а многія дэпутаты на свае вочы бачым, якая дапамога аказваецца бежанцам на беларуска-польскай граніцы.

Сюды, у лагер, ідуць бясконца машыны з гуманітарнай дапамогай. Такім чынам гэта права ўжо рэалізуецца, а цяпер будзе замацавана заканадаўча. 

Хачу звярнуць увагу на артыкул 15, які рэгламентуе захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны, свабоднае развіццё ўсіх культур і нацыянальнасцяў, забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Як мінімум паўгода работнікі пракуратуры вядуць работу па пошуку людзей, сведак ваенных падзей. Адным з такіх сведкаў, у прыватнасці, стаў мой 91-гадовы бацька, які на працягу двух гадзін расказваў пра тое, што адбывалася на яго вачах. Гэтую праўду неабходна перадаваць з пакалення ў пакаленне і лічыць яе нацыянальнай спадчынай. 

Вось яшчэ артыкул 21, дзе гаворыцца аб захаванні правоў і свабод грамадзян. Мяне ўзрадавала дапаўненне аб тым, што кожны павінен праяўляць сацыяльную адказнасць, уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы. Змяненне мяркуе зніжэнне ўтрыманскіх тэндэнцый і павышэнне асабістай адказнасці кожнага чалавека. Трэба працаваць, дэманстраваць адказнасць не на словах, а на справе. Дзяржава клапоціцца аб сваіх грамадзянах, але і чалавек, у сваю чаргу, павінен праяўляць сябе ў прыдатнай для дзяржавы дзейнасці. 

Не магу пакінуць без увагі артыкул 32, у якім ідзе гаворка пра шлюб, сям’ю, мацярынства і дзяцінства. У прыватнасці, канкрэтна прапісана, што законным з’яўляецца толькі шлюб паміж мужчынам і жанчынай. Лічу гэта важным для захавання не толькі сям’і, яе каштоўнасцяў, але і ўвогуле ўсяго грамадства. Таксама прапісваецца, як дзяржава падтрымлівае сем’і з дзецьмі, дзяцей-сірот. Дарэчы, гэта ўвага бачна асабліва зараз, у навагоднія дні, калі вядзецца шырокамаштабная акцыя «Нашы дзеці», да якой далучаецца вялізная колькасць прадстаўнікоў улады, і увогуле многіх прадпрыемстваў і арганізацый. Дэпутаты таксама не застаюцца ўбаку. Мы аказваем дапамогу дзецям-інвалідам па мэтавым прынцыпе. 

Яшчэ хачу звярнуць увагу на 45-ы артыкул, які датычыцца аховы здароўя. Мы бачым, якая значная работа вядзецца дзяржавай у гэтым кірунку. Але і самі грамадзяне павінны прымаць меры па захаванні і ўмацаванні свайго здароўя. Усе магчымасці для гэтага ёсць. Працуюць спартыўныя базы, басейны, аздараўленчыя комплексы. 

Паколькі я працую у камісіі па экалогіі, 46-ы артыкул якраз па гэтай тэме. У ім гаворыцца, што кожны грамадзянін Беларусі мае права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, а дзяржава, у сваю чаргу, ажыццяўляе кантроль за рацыянальным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў для паляпшэння якасці жыцця. Увогуле, усе змяненні скіраваны на паляпшэнне жыцця грамадзян і ўмацаванне дзяржаўнасці. 

Маргарыта УШКЕВІЧ
Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».