Вы тут

Стварэнне агульнай супольнасці: Беларусь — Кітай


12 студзеня 2022 г. у Мінску ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя пройдзе міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тры десяцігоддзі беларуска-кітайскіх адносін і стварэнне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва». 


Арганізатары праекта — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Таварыства дружбы «Беларусь — Кітай». 

Мяркуецца, што прымуць удзел у канферэнцыі і выступяць з прывітальнымі словамі Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, сустаршыня Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтву, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у КНР у 2020 г. Мікалай СНАПКОЎ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь СЕ СЯОЮН, Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір МАКЕЙ, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй КАРОЛЬ, старшыня Прэзідыума Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі Ніна ІВАНОВА. 

На канферэнцыі будуць абмеркаваны этапы і вынікі развіцця беларуска-кітайскіх адносін у палітычнай сферы, усталяванне і развіццё навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, гісторыя развіцця крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая і іншыя актуаліі беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў апошнія дзесяцігоддзі. 

Раман СЭРВАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

У прамым эфіры тэлеканала «Беларусь-1» Юлія расказвае аб падзеях у Беларусі.

Калейдаскоп

Як добра вы памятаеце ўсе Канстытуцыі Беларусі? Тэст

Як добра вы памятаеце ўсе Канстытуцыі Беларусі? Тэст

За адно стагоддзе Беларусь жыла па пяці розных Асноўных Законах.