Вы тут

Якім будзе надвор’е ў навагоднюю ноч? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава


Як ні круці, а класічная навагодняя ноч, перш за ўсё, асацыюецца з марозным паветрам і хрусткім снегам, які зіхаціць у яркіх агнях ілюмінацыі і стварае святочны настрой. У апошнія гады надвор’е ў Беларусі значна змянілася, і ўсё часцей Новы год мы сустракаем без снегу. На жаль, гэтым разам выключэння не будзе. 


У навагоднюю ноч атмасфернымі працэсамі будзе кіраваць атмасферны фронт, які прынясе на тэрыторыю нашай краіны ўмерана-цёплыя паветраныя масы. Ідучы на паўночны ўсход яны прынясуць воблачнае надвор’е. Амаль паўсюль пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу ды мокрага снегу. Пры вялікай вільготнасці паветра, у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер умераны. Атмасферны ціск будзе слаба расці. Тэмпература паветра ноччу складзе ад −3 па ўсходзе да +4 па захадзе. Выходзячы на вуліцу, апранайцеся цяплей, бо па адчуваннях будзе на 3-5 градусаў халадней. У сярэдзіне дня з-за шчыльнай воблачнасці паветра істотна не прагрэецца і тэмпература складзе ад −1 па паўночным усходзе да +6 па паўднёвым захадзе. 

З навагодняй гісторыі метэаназіранняў:

  • Самая халодная навагодняя ноч з мінімальнай тэмпературай паветра — 29,8 зарэгістравана ў 1941 годзе. 
  • Самая цёплая навагодняя ноч зафіксавана ў 2007 годзе, калі мінімальная тэмпература ўзімку не апускалася ніжэй за +2,5 градуса. 
  • Самае снежнае 1 студзеня выдалася ў 1893 годзе, калі за суткі выпала 14,7 мм ападкаў. Вышыня снежнага покрыва склала 36 см.

Кантраснае надвор’е студзеня

У студзені атмасфернымі працэсамі ў асноўным будуць кіраваць паветраныя масы з захаду, якія будуць распаўсюджваць мяккае і вільготнае паветра з Атлантыкі. Разам з гэтым існуе вялікая верагоднасць узнікнення блакіруючых атмасферных працэсаў рознай інтэнсіўнасці і працягласці. А гэта значыць, што халоднае і цёплае надвор’е будуць змяняць адно аднаго. 

Сярэдняя месячная тэмпература паветра чакаецца каля кліматычнай нормы, а гэта ад — 4,5 па паўднёвым захадзе да — 8 па паўночным ўсходзе і ў параўнанні са снежнем зніжаецца амаль на два градусы. У студзені нас чакае ад 7 да 14 дзён з адлігай. Месячная колькасць ападкаў прагназуецца каля сярэдніх шматгадовых значэнняў — 32-46 мм. Нас чакае ад 14-ці да 20-і дзён з ападкамі. Не забываемся і на небяспечныя прыродныя з’явы, якія суправаджаюць перапады тэмпературы. Гэта шэрань і галалёдныя з’явы. 

Якім бы ні прагназаваўся студзень, сонейка ўжо павярнулася да лета. А гэта значыць, што ўжо ў надыходзячым месяцы светлавы дзень стане значна даўжэй. 

Ну, а пакуль Новы год на парозе. Віншую вас з надыходзячым святам! Жадаю, каб ваш настрой ніколі не залежаў ад надвор’я!

Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».