Вы тут

Ананіч: Змяненні ў Канстытуцыю маюць лёсавызначальнае значэнне для Беларусі


Лілія Ананіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі:


Фота: БелТА

— Лічу, што вынясенне на ўсенароднае абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю мае лёсавызначальнае значэнне для далейшага развіцця Беларусі, бо распрацоўцы праекта папярэднічаў вялікі грамадскі дыялог. Цяпер выносяцца на рэферэндум сапраўды выказаныя народам прапановы, якія набываюць абрысы Асноўнага Закона краіны. Гэта своеасаблівы адказ на грамадскі і дзяржаўны запыт пераўтварэнняў. Але пераўтварэнняў, скіраваных на далейшае эвалюцыйнае развіццё, з захаваннем найлепшага, што створана за апошнія гады, а не на злом існуючага ладу, як падштурхоўвалі замежныя нядобразычліўцы. Беларускі народ, яго мудрасць і воля, ляжаць у аснове нашага памкнення развіваць незалежную, сацыяльна арыентаваную Беларусь, краіну, утульную для жыцця людзей і спрыяльную для гарманічнага раскрыцця патэнцыялу асобы на карысць грамадства.

Калі коратка падсумоўваць прапанаваныя змяыенні, лічу важным падкрэсліць наступнае.

Па- першае, замацаванне суверэннасці нашай дзяржавы, захаванне нашай самабытнасці, сацыяльна справядлівага грамадства, недапушчальнасць знешняга ўздзеяння, у тым ліку і праз фінансаванне з-за мяжы. Гэта асноватворныя паняцці.

Па-другое, абавязак дзяржавы забяспечыць захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта найважнейшыя фундаментальныя каштоўнасці, што надаюць моц дзяржаве праз знітаванне пакаленняў, пераемнасць пакаленняў.

Па-трэцяе, замацаванне інстытута традыцыйнай сям'і і вызначэнне шлюбу як саюза мужчыны і жанчыны, абавязацельстваў бацькоў выхоўваць у дзяцей павагу да законаў, прывучаць іх да гістарычных і нацыянальных традыцый, рыхтаваць да карыснай працы на агульны дабрабыт. У гэтым мне бачыцца моцны маральна-этычны кантэкст грамадскага развіцця. І не менш важна, калі дзяржава збяспечвае высокі сацыяльны ўзровень, даступнасць карыстання дзяржаўнымі паслугамі ў сферы аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай абароны, то і грамадзяне павінны несці салідарную адказнсць за назапашванне нацыянальнага дабрабыту.

Дамінантай змяненняў лічу замацаванне ў Асноўным Законе вышэйшага прадстаўнічага органа нашай краіны — Усебеларускага народнага сходу — з яго найважнейшай задачай — забяспечваць непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадскую згоду.

Таксама крокам наперад лічу далейшае развіццё палітычнай сістэмы, наданне дадатковых паўнамоцтваў парламенту і ўраду.

Вышэйпададзенае, вядома, — першы погляд і першыя думкі пасля азнаямлення з тэкстам праекта Канстытуцыі. Мяркую, кожны з нас, грамадзян Беларусі, абавязаны ўважліва аднесціся да тэксту прапанаваных змяненняў. Тым больш як дэпутат (а мне ўжо давялося весці гутаркі ў калектывах) прадбачу і магчымыя пытанні. Напрыклад, ці дарэчна ў гэты няпросты перыяд, ва ўмовах знешняй агрэсіі, пераразмяркоўваць паўнамоцтвы паміж галінамі ўлады? Зрэшты, усе разважанні, калі яны маюць пад сабой грунтоўныя падставы, маюць права на існаванне. На тое і разлічана ўсенароднае абмеркаванне, каб кожны грамадзянін краіны меў магчымасць сфармуляваць сваю пазіцыю, давесці яе і зрабіць на рэферэндуме свой асэнсаваны выбар на карысць квітнеючай, заможнай, незалежнай, сацыяльна арыентаванай Беларусі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».