Вы тут

Богдан: Жыццё прадыктавала неабходнасць змен ў Асноўны закон


Алена БОГДАН, член Канстытуцыйнай камісіі, старшыня Беларускага саюза жанчын, старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама:


— Неабходнасць унясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю сёння прадыктавана часам і ўзроўнем развіцця нашай дзяржавы. Наша Канстытуцыя цалкам захоўвае сваю сацыяльна арыентаваную накіраванасць, але пры гэтым дзяржава бярэ на сябе дадатковую адказнасць перад грамадзянамі.

У папраўках да Канстытуцыі гаворыцца аб патрыятызме, захаванні гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны — гэта таксама прадыктавана часам. Звярніце ўвагу, што адбываецца навокал: ва Украіне адраджаюцца нацысцкія і неанацысцкія фарміраванні, дэкларацыю ААН аб недапушчальнасці гераізацыі нацызму не падпісваюць Францыя, Германія, Польшча, Украіна. Таму натуральна, што сёння мы імкнёмся залажыць захаванне гістарычнай памяці ў нашу норму.

З улікам развіцця інфармацыйных тэхналогій, узнікла неабходнасць стварыць у краіне ўмовы для абароны персанальных даных, бяспекі грамадства і асобы. І дзяржава бярэ на сябе такія абавязацельствы, прапісваючы гэта ў 28 артыкуле Канстытуцыі.

Беларусь на сённяшні момант з'яўляецца краінай, на тэрыторыі якой пабудавана атамная электрастанцыя, пры гэтым рэспубліка Беларусь гарантуе бяспеку і развівае атамную энергетыку выключна ў мірных мэтах.

32 артыкул дакумента звяртае ўвагу на сям'ю. Яшчэ дзясятак гадоў таму мы не маглі нават падумаць, што неабходна будзе настолькі канкрэтызаваць тое, што шлюб — гэта саюз жанчыны і мужчыны, што муж і жонка маюць роўныя правы ў шлюбе. Канкрэтызуюцца нормы ў гэтым артыкуле і аб тым, што дзяржава аказвае падтрымку дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, увогуле сем'ям з дзецьмі, а не толькі шматдзетным. Гэта сведчыць аб сацыяльнай накіраванасці нашай дзяржавы. Дзяржава таксама бярэ на сябе абавязацельствы садзейнічаць духоўнаму, маральнаму, інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю маладых людзей, стварае для гэтага неабходныя ўмовы, у тым ліку садзейнічае ўдзелу ў грамадскім жыцці, рэалізацыі патэнцыялу нашай моладзі ў інтарэсах усяго грамадства.

Дзяржавай таксама рэалізуецца палітыка сацыяльнай інтэграцыі інвалідаў, стварэння даступнага асяроддзя, паляпшэння якасці іх жыцця, падтрымкі сем'яў, у якіх яны пражываюць. Усё гэта адлюстроўвае 47 артыкул Канстытуцыі.

Досвед мінулага года паказаў неабходнасць прапісаць і забарону на фінансаванне выдаткаў, падрыхтоўку і правядзенне выбараў замежнымі дзяржавамі і арганізацыямі. Сёння мы маем разуменне, што замежныя арганізацыі ніколі не будуць адстойваць інтарэсы нашай краіны — яны будуць адстойваць інтарэсы ўласных дзяржаў.

Асобная глава Канстытуцыі прысвечана Усебеларускаму народнаму сходу. УНС — орган, які павінен стаць гарантам стабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, і, вядома, ён надзяляецца вельмі шырокімі паўнамоцтвамі. За час існавання суверэннай Беларусі УНС праводзіўся шэсць разоў і склікаўся ў часы няпростых грамадска-палітычных варункаў у нашай краіне.

Само жыццё прадыктавала неабходнасць уносіць змяненні ў гэты дакумент, пачынаючы ад прэамбулы Канстытуцыі, дзе прапісваюцца культурныя, духоўныя традыцыі нашай краіны, гаворыцца аб тым, што мы хочам забяспечыць мір, дабрабыт кожнага грамадзяніна і, самае галоўнае, імкнёмся пабудаваць сацыяльна справядлівае грамадства.

Мы бачым, што дзяржава бярэ на сябе вельмі шмат, і таму ад грамадзян чакаецца, што яны будуць падтрымліваць сваю дзяржаву і эканоміку краіны.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.