Вы тут

Новы год — гэта казка, у якую хочацца верыць


Новы год — час, калі людзі прызнаюцца ў сваіх самых запаветных марах і жаданнях, плануюць свае мэты і вераць, што ў наступныя 365 дзён усё абавязкова атрымаецца. Спартсмены кажуць, што ў кожнага з іх аднолькавыя мары і мэты. Але няўжо і Новы год яны сустракаюць аднолькава? Пра свае навагоднія жаданні і традыцыі беларускія атлеты расказалі «Звяздзе».


Марына Літвінчук, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Токіа па веславанні на байдарках і каноэ:

Амаль увесь снежань мы былі на трэніровачным зборы. Мне было вельмі радасна вярнуцца дадому, разам з сынам упрыгожваць ёлку, выбіраць падарункі. Новы год мы адзначаем з сям’ёй. Калі ў доме ёсць дзеці, то ў дарослых абавязкова з’яўляецца навагодні настрой і сустракаць свята яшчэ весялей.

Марына Ганчарова, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў па мастацкай гімнастыцы:

Я лічу, што новы год — гэта сямейнае свята. Мы сустракаем яго традыцыйна — у цёплай дамашняй атмасферы разам з сям’ёй. Новы год для мяне — гэта казка, у якую хочацца верыць. У дзяцінстве з гэтым было прасцей, але цяпер, мы, дарослыя, можам самі ствараць сабе казачны навагодні настрой, успамінаць, што такое казка. У Новы год заўсёды ёсць месца для цуда, і няхай яно будзе ў кожнага, незалежна ад узросту.

Ванэса Каладзінская, бронзавы прызёр Алімпійскіх Гульняў у Токіа па барацьбе:

Дарослыя людзі, у якіх ёсць дзеці, усе адчуваюць святочную атмасферу. Ствараючы свята для малога, адучуваеш гэты настрой і зараджаешся ім. Мы стараемся кожны год прымяніць нешта новае ў святкаванні Новага года. Калі Савелій быў маленькі, да нас абавязкова прыходзіў Дзед Мароз. Цяпер ён падрос і нам прыходзіцца больш думаць, як зрабіць цікавым свята для нашага хлопчыка .

Я жадаю ўсім у новым годзе шчасця, любові, радасці, станоўчых эмоцый, дзіцячай шчырасці і заўсёды заставацца маладым сэрцам і душой.

Любоў Чаркашына, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Лондане па мастацкай гімнастыцы:

Калі ёсць дзеці, навагодні настрой адчуваецца зусім па-іншаму. Ужо прыходзіцца рабіць свята не толькі для сябе, але і для сваіх малых. І гэта значна цікавей. У гэты момант пачынаеш верыць у цуд яшчэ больш, мабыць, ад дзяцей перадаецца. У нас на навагоднім стале заўсёды стаіць аліўе, без яго Новы год не Новы год. Я ўспамінаю сваё дзяцінства, мама рабіла шмат цікавага, каб Новы год быў вясёлым і незабыўным. Мы збіраліся з сям’ёй за вялікім сталом, на якім кожны год было нейкая новая страва. Мама прыдумвала розныя цікавыя гульні, конкурсы. З тых часоў для мяне Новы год — вельмі цёплае і сямейнае свята. І сваім дзецям хочацца прывіць такую ж атмасферу, каб для іх Новы год быў агульным цудам.

Аляксандр Багдановіч, Алімпійскі чэмпіён і сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у веславанні на каноэ:

Новы год у мяне атаясамліваецца з дамашняй утульнасцю, падарункамі, сюрпрызамі. Я заўсёды сустракаю Новы год толькі ў бацькоў. Некалькі разоў спрабаваў святкаваць асобна, але зразумеў, што гэта не маё. Для сябе я ўжо жаданняў не загадваю, цяпер я іх загадваю для дзяцей. Маё самае вялікае жаданне спраўдзілася, я стаў алімпійскім чэмпіёнам. І цяпер я дакладна ведаю, што трэба верыць у цуды і ўсё будзе добра.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».