Генерал-лейтэнант міліцыі Іван КУБРАКОЎ выканаў запаветнае жаданне Мікіты Шалкова, які стаў пераможцам ведамаснай інтэрнэт-віктарыны. Хлопчык правільна адказаў на відэапытанне кіраўніка міліцэйскага ведамства аб тым, які самы вялікі і каштоўны груз суправаджалі супрацоўнікі ДАІ ў 2000-м годзе. Гэта навагодняя ёлка, якая тады ўпершыню была ўстаноўлена на Кастрычніцкай плошчы.
Міністр унутраных спраў падарыў Мікіту шчанюка Джэсіку. Аб чатырохлапым сябры школьнік прасіў міліцэйскага Дзеда Мароза ў межах праекта «Ёлка дзіцячых жаданняў».
— Цяпер у мяне ёсць сабака, — падзяліўся сваёй радасцю пераможца інтэрнэт-віктарыны. — Буду яго любіць, карміць, вучыць камандам, гуляць з ім. Жадаю ўсім дзецям верыць і пісаць лісты Дзеду Марозу, і іх мары абавязкова споўняцца!
Вераніка КАНЮТА
Гарры Мазураў мог выцягнуць лепшае ў вучня.
Якія загадкі нашага мозга пакуль не атрымліваецца разгадаць?
Старшыня Палаты прадстаўнікоў знайшоў час, каб даць эксклюзіўнае інтэрв’ю.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.