Вы тут

Памёр народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч


Пайшоў з жыцця народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч. Аб гэтым паведамілі БелТА у Беларускім саюзе мастакоў.


Фота: БелТА

Развітанне з Васілём Шаранговічам пройдзе 3 студзеня з 11.00 да 13.00 у Кафедральным саборы Сашэсця Святога Духа ў Мінску. Пахаваюць народнага мастака на Усходніх (Маскоўскіх) могілках.

Васіль Шаранговіч нарадзіўся ў 1939 годзе ў вёсцы Качаны Мядзельскага раёна. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Народны мастак Беларусі, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Польшчы, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.

Яго творы станковай і кніжнай графікі знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея, Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, музеях Янкі Купалы і Якуба Коласа, Міністэрстве культуры Расіі, мемарыяльным комплексе «Хатынь», а таксама ў прыватных калекцыях у Італіі, ЗША і Германіі. За больш як 50 гадоў творчай дзейнасці Васіль Шаранговіч праілюстраваў звыш 70 кніг Якуба Коласа, Адама Міцкевіча, Змітрака Бядулі, Уладзіміра Караткевіча і Рыгора Барадуліна.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.