Вы тут

Раім схадзіць


Абрадавае мерапрыемства «Тры Каралі», Калядная мелодыя, «Навагодняя выстава», «Калядныя замалёўкі–2021», «Грані творчасці мастака» і іншае — штотыднёвая афіша «Звязды».


Абрадавае мерапрыемства «Тры Каралі»

Дзе: Установа «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту», в. Азярцо, Мінскі раён, Мінская вобл.

Калі: 8 студзеня 

Колькі: 10 BYN — поўны; 5 BYN — ільготны, для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна

Адно з галоўных святаў каталіцкага календару, якое адзначаецца 6 студзеня. У народзе гэта свята мае назву «Тры Каралі», так сама вядомае як «Тры мудрацы» ці «Цары з Усходу». Згодна з хрысціянскімі вераваннямі, існавала група вешчуноў (Каспар, Мельхіор, Бальтазар), якія наведалі Ісуса пасля ягонага нараджэння, каб прынесці яму дары. Яны з’яўляюцца традыцыйнымі персанажамі ў святкаванні Калядаў і важнай часткай хрысціянскай традыцыі.

Абрадавае мерапрыемства «Тры Каралі» — гэта рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак, пераробленая на сучасны лад з інтарактыўнымі элементамі.

Вас чакае:

  • рэканструкцыя каляднага абыхода «Тры Каралі» (Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці);
  • паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
  • частаванне гарбатай з зёлак;
  • беларускія народныя забавы і танцы;
  • розныя майстар-класы.

Калядная мелодыя

 Дзе: Музей «Лошыцкая сядзіба», г. Мінск, праезд Чыжэўскіх 8/2, 10

Калі: 9 студзеня 

Колькі: 10 BYN — дарослыя; 8 BYN — студэнты, 5 BYN — навучэнцы

9 студзеня ў 16.00 у музеі «Лошыцкая сядзіба», філіяле ДУ «Музей гісторыі горада Мінска», на мерапрыемстве «Калядная мелодыя» ў выкананні Іны і Сяргея Кравец прагучаць старадаўнія і сучасныя беларускія рамансы.

На мерапрыемстве «Калядная мелодыя» для вас будзе:

  • знаёмства з экспазіцыяй Лошыцкай сядзібы, гісторыя сядзібы звязана з сям’ёй Любанскіх, экстравагантных прадстаўнікоў буйных землеўладальнікаў Мінскай губерні канца XIX-пачатку XX стст.;
  • візіт «Музычнага салона ў Лошыцкай сядзібе», у праграме якога рамансы і вершы паэта-сімваліста Аляксандра Блока, а таксама вядомых беларускіх паэтаў сучаснасці Міхаіла Пазнякова і Сяргея Шаўчэнкі.

Каляды ў арт-галерэі «Катавасія»

Дзе: Арт-галерэя «Катавасія», г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 131

Калі: да 8 студзеня 

Колькі: 7 BYN — поўны; 5 BYN — ільготны

Да 8 студзеня арт-галерэя «Катавасія» адкрывала святочны сезон. Гэта значыць, што гасцей чакаюць не толькі 7300 нашых экспанатаў (творы мастацтва і прадметы побыту з каткамі), але і навагодняя атмасфера-фотазона, цікавыя конкурсы, інтэрактыўныя міні-экскурсіі.

Запіс па тэлефоне: +375 44 598 86 68

Асобна аплочваюцца толькі майстар-класы. Усё астатняе ўваходзіць у стандартны кошт квіткоў.


«Калядныя замалёўкі–2021»

Дзе: Музей гісторыі музычнай і тэатральнай культуры, г. Мінск, зав. Музычны, 5

Калі: да 9 студзеня 

Колькі: 5 BYN — дарослыя; 3 BYN — студэнты, 2,5 BYN — навучэнцы

З 21 снежня ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пачынае працу выстаўка дзіцячай творчасці «Калядныя замалёўкі—2021».

Калі калядна-навагодні настрой яшчэ не зусім трывала ўвайшоў у ваша жыццё — спяшайцеся на выстаўку дзіцячай творчасці «Калядныя замалёўкі—2021». Выстаўка арганізавана па выніках аднайменнага конкурсу «Калядныя замалёўкі—2021» на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У гэтым годзе конкурс адзначае юбілей. Ужо дзесяць гадоў таленавітыя навучэнцы мінскіх школ і мастацкіх аб’яднанняў прадстаўляюць звыш ста арыгінальных, сапраўды мастацкіх конкурсных работ з дзіцячым бачаннем Калядаў і Раства. Наведванне выстаўкі гарантавана напоўніць вас радасцю, творчым натхненнем і асабліва гонарам, што нашы дзеці — лепшыя ў свеце.

Музей працуе штодзённа з 10:00 да 18:00.


Lidbeer Dvor 

Дзе: Lidbeer Dvor, г. Мінск, вул. Кульман, 1

Калі: да 9 студзеня

Колькі: бясплатна 

Lidbeer Dvor запрашае акунуцца ў калядную казку разам. Атмасферныя калядныя святы для ўсёй сям’і пачаліся ў гэтым дворыку 24 снежня.

Што для вас падрыхтавалі? Забавы на любы густ: вечары жывой музыкі, тэматычныя кінапрагляды, калядныя майстар-класы, спаборніцтвы па гульні ў снежкі і лепцы снегавікоў (снег гарантуецца!), абмен падарункамі і вялікая праграма забаў для дзетак розных узростаў.

У кірмашы прымуць удзел рамеснікі, сучасныя мастакі і фермеры з усіх куткоў Беларусі.

У дні святочнай праграмы ў кожным доміку фудкорта можна будзе паспрабаваць спецыяльны калядны сэт па адзінай цане ў 15 рублёў, а яшчэ прагаласаваць за лепшы глінтвейн і паўдзельнічаць у квэсце, а таксама атрымаць падарункі.

Lidbeer Dvor працуе без выхадных з 12:00 да 22:00 (пт-сб да 00:00).


«Грані творчасці мастака» 

Дзе: Музей гісторыі музычнай і тэатральнай культуры, г. Мінск, зав. Музычны, 5

Калі: да 16 студзеня 

Колькі: 5 BYN — дарослыя; 3 BYN — студэнты, 2,5 BYN — навучэнцы

У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры працуе выстаўка да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Пешкура «Грані творчасці мастака».

Іван Іванавіч Пешкур нарадзіўся 21 снежня 1921 г. у в. Вострава Мінскай вобласці. Скончыў у 1939 г. Віцебскае мастацкае вучылішча (настаўнікі У. Хрусталёў, І. Ахрэмчык, В. Дзежыц, Л. Лейтман, Ф. Фогт, Х. Даркевіч). Падчас Вялікай Айчыннай вайны стварыў шэраг сатырычных антыфашысцкіх плакатаў.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прымаў удзел у адраджэнні і развіцці тэатральна-дэкаратыўнага мастацтва рэспублікі. У 1944–1957 і 1970–1980 гг. мастак Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі . У 1948 г. на Усесаюзным фестывалі за спектакль «Папараць-кветка» атрымаў дыплом лаурэата.

З 1957 па 1970 гг. працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача, з 1962 г. галоўны мастак тэатра. Аформіў спектаклі:

  • «Чыа-Чыа-сан» Дж. Пучыні (1953);
  • «Русалка» А. Даргамыжскага (1955);
  • «Шчаўкунчык» П. Чайкоўскага (1956);
  • «Папараць-кветка» (1957) і «Над хвалямі Серабранкі» (1961) І. Козела;
  • «За лясамі дрымучымі» А. Вольскага і П. Макаля;
  • «Не верце цішыні» І. Шамякіна (абодва 1958);
  • «Дама- невідзімка» П. Кальдэрона (1964);
  • «Чырвоная шапачка» Я. Шварца (1967);
  • «Мядовы месяц» К. Губарэвіча (1970) і інш.

У 1967 г. для музея Вялікай Айчыннай вайны (у супрацоўніцтве з мастаком Я. Красоўскім) напісаў дыяраму «Лагер смерці ў Малым Трасцянцы».

Займаўся таксама станкавым жывапісам, пісаў партрэты, пейзажы. Сярод жывапісных работ «Бярозы» (1960), «Крыжоўка» (1971), «Заслаўе», «Курган Славы» (абедзве 1972), «Рака Вяча» (1973), «Зімовыя далі» (1974) і інш. На выстаўцы будуць прадстаўлены эскізы дэкарацый да спектакляў, эскізы касцюмаў, а таксама жывапісныя работы мастака.

Музей працуе: штодзённа з 10:00 да 18:00


Выстава «Tex-Experience»

 

Дзе: Высокае месца, г. Мінск, вул. Герцэна, 2а

Калі: да 16 студзеня 

Колькі каштуе: 4 BYN — для дарослых, 3 BYN — для студэнтаў, 2,5 BYN — для школьнікаў 

8 снежня, а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбылося адкрыццё выставы эксперыментальнага тэкстылю «Tex-Experience» у межах I трыенале канцэптуальнага мастацтва «КАНЦЭПТ 21». Праект падрыхтаваны сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.

Выстава эксперыментальнага тэкстылю «Tex-Experience» — творчы праект, у якім прымаюць удзел больш за дваццаць аўтараў з Мінска, Віцебска, Полацка, Гродна і Жодзіна.

Сучасны беларускі тэкстыль можна аднесці да найноўшага феномена ў мастацтве, які мастацтвазнаўцы называюць «пластычным выбухам» у тэкстыльнай скульптуры, або проста Fiber Art. Гэта той самы тэкстыльны Art, які валодае велізарнай сімвалічнай сілай станковага або манументальнага твора і найперш зыходзіць з канцэптуальнага адрыву ад укаранёнай у гісторыі мастацтва асацыяцыі тэкстылю з утылітарнасцю і рамяством.

І справа тут не ў новых тэхналогіях, можна працаваць і з традыцыйным гладкім пляценнем, — а ў новым вобразным складніку, у маштабе зробленага аб’екта, яго асацыятыўнасці і актуальнасці. Тэкстыль згубіў дэкаратыўнасць, перастаў быць двухмерным, выйшаў у прастору.

З’яўленне трохмерных тэкстыльных арт-аб’ектаў дазволіла перавесці тэкстыль з катэгорыі «жывапіс» у катэгорыю «скульптура». А лічбавыя тэхналогіі, святло, гук, новыя крэатыўныя матэрыялы далі мастаку незвычайна шырокае поле для творчага эксперыменту.

Выстава эксперыментальнага тэкстылю «Tex-Experience» — гэта спроба зазірнуць за гарызонт. Мэта праекта — стварэнне новых прадметна-прасторавых асяроддзяў пры дапамозе аб’ектаў сучаснага тэкстылю. Выстава паказвае гледачу эксперыменты з тканінай і прасторай.

У экспазіцыі прадстаўлены як плоскасныя, так і аб’ёмныя арт-аб’екты, тэкстыльныя інсталяцыі, выкананыя ў розных тэхніках: ручнога ткацтва, лямца, пляцення з ужываннем як традыцыйных тэкстыльных матэрыялаў (ільну, бавоўны, воўны, сінтэтычных нітак), так і металу, шкла, пластыка, паперы, святлоадбівальнай стужкі, мантажнай сеткі.

Адзін з залаў выставы прысвечаны ўзаемадзеянню тэкстыля і святла, выкарыстанню святлодыёднай стужкі як матэрыялу для працы, а таксама для стварэння светлавых эфектаў. Удзельнікі выставы — ужо вядомыя майстры і творчая моладзь.

Сярод іх: Алена Обадава, Марыя Барысенка, Вольга Рэднікіна, Таццяна Фаміна, Хрысціна Высоцкая, Мар’яна Карповіч-Сакалова, Ксенія Ціханава, Таццяна Гомза, Анастасія Арайс (Мінск), Таццяна Макляцова, Наталля Лісоўская, Наталля Канькова, Наталля Кімстач (Віцебск), Яўгенія Станіна (Гродна), Таццяна Козік (Полацк), Вераніка Рассыльная (Жодзіна) і іншыя. Куратары праекта Вольга Рэднікіна, Наталля Шаранговіч.


Выстава «"Боская камедыя" Дантэ»

Дзе: Музей кнігі, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116

Калі: да 16 студзеня

Колькі: бясплатна па чытацкаму білету або білеце сацыякультурнага цэнтра

4 лістапада ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстава «Боская камедыя «Дантэ», прымеркаваная да 700-годдзя сусветнага паэтычнага шэдэўра Дантэ Аліг’еры.

«La commedia» (1307–1321), вядомая нам як «Боская камедыя» — манументальны эпічны твор, сапраўдная паэтычная энцыклапедыя навуковых, палітычных, філасофскіх і багаслоўскіх ведаў эпохі ранняга Адраджэння. Менавіта гэты твор Дантэ стаў вяршыняй яго літаратурнай дзейнасці.

На выставе таксама будзе прадстаўлены арыгінал аднаго з першых і найлепшых ілюстраваных выданняў твора, які выйшаў у родным горадзе паэта — у Фларэнцыі ў 1481 годзе. Гравюры для выдання створаны па творах вядомым італьянскім мастаком эпохі Адраджэння Сандра Батычэлі.

Можна будзе ўбачыць шэдэўр кніжнай графікі XIX стагоддзя — цыкл гравюр вядомага французскага майстра Гюстава Доры да першай часткі паэмы «Пекла» (1861), а таксама іншыя прыклады мастацкай інтэрпрэтацыі несмяротнага твора.

Рэжым працы: аўторак, серада, пятніца з 10: 30 да 19: 00. Чацвер, субота, нядзеля з 10: 00 да 18: 00. Панядзелак — выхадны.


«Новы год у Броўкі»

 Дзе: Літаратурны музей Петруся Броўкі, г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Калі: да 16 студзеня

Колькі каштуе: 3 BYN

Новы год — найбольш чароўнае і натхняльнае свята года. Дзеці чакаюць свята, сюрпрызаў, падарункаў і, вядома, сапраўдных цудаў. Дарослыя таксама чакаюць, але не заўсёды кажуць аб гэтым услых.

З 24 снежня 2021 па 16 студзеня 2022 Літаратурны музей Петруся Броўкі традыцыйна запрашае вас на «Новы год у Броўкі», дзе кожны знойдзе для сябе нешта цікавае. Набываючы ўваходны квіток вы атрымліваеце спецыяльную святочную экскурсію па кватэры народнага паэта з эстэтыкай савецкага Новага года: упрыгожванні, віншавальныя паштоўкі і характэрныя рэчы мінулага стагоддзя — атмасфера тагачаснага свята забяспечана! Акрамя таго, маленькіх наведвальнікаў пацешыць майстар-клас па стварэнні і падпісанні віншавальных паштовак, якія можна будзе адразу запячатаць у канверт і даслаць блізкім.

Абавязковы папярэдні запіс.


Інтэрактыўна-пазнавальная праграма «Калядныя цуды»

Дзе: Літаратурны музей, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13

Калі: да 21 студзеня

У перыяд зімовых свят — з 20 снежня 2021 года па 21 студзеня 2022 года — Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак да ўдзелу ў святочнай інтэрактыўна-пазнавальнай праграме «Калядныя цуды».

Праграма ладзіцца ў межах экспанавання новай аднаіменнай выставы музея і прысвечана традыцыям святкавання Калядаў на Беларусі.

Удзельнікі праграмы даведаюцца, чаму ў гадавым коле народных абрадаў і свят Каляды займалі першае месца, як варажылі, якія песні спявалі і якія стравы гатавалі на свята іх продкі, пазнаёмяцца з абрадавымі каляднымі гульнямі і забавамі.

Але тое было раней... А зараз? Ці ведаем мы хоць адзін сучасны абрад? Вось мы і прапануем юным наведвальнікам стаць стваральнікамі новага каляднага абраду. Як ён называецца? А гэта мы разам і прыдумаем...

А яшчэ падчас праграмы хлопчыкі і дзяўчынкі трапяць у «калядную майстэрню», бо якое ж сапраўднае свята абыходзіцца без хэнд-мэйду? Тут рабяты змогуць праявіць свае творчыя здольнасці і ўласнаручна зрабіць незвычайную елачную цацку-сюрпрыз. Яна стане арыгінальным падарункам для родных і сяброў або паслужыць упрыгожаннем для дамашняй навагодняй хваінкі.

Акрамя таго ўдзельнікаў праграмы чакаюць салодкія пачастункі ад партнёра праграмы — кандытарскай фабрыкі «Красный пищевик».

Да ўдзелу ў калядная праграме запрашаюцца групавыя і сямейныя наведвальнікі малодшага і сярэдняга школьных узростаў.

Працягласць — каля 60 хвілін.

Папярэдні запіс ужо распачаты! Тэл. +375 17 363-56-21.


Выставачны праект «Музей ёлачных цацак»

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей РБ, г. Мінск, вул. Маркса, 12

Калі: да 23 студзеня

Колькі: дарослым — 10 BYN; пенсіянеры, школьнікі, дзеці з 5 гадоў — 8 BYN; дзеці да 5 гадоў — бясплатна

У прадчуванні навагодніх святаў і зімовага чараўніцтва з 29 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае працу навагодні выставачны праект «Музей ёлачных цацак».

Выстава — частка найбуйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. Кожны год «Музей» абнаўляе свае фонды, што дазваляе наведваць выставу як у першы раз. Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены навагоднія дэкарацыі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі, аналагаў якім няма ні ў адным еўрапейскім музеі.

Наведвальнікі музея змогуць даведацца ўсе сакрэты вытворчасці ёлачных цацак на адзінай у Беларусі спецыялізаванай фабрыцы, а таксама пад кіраўніцтвам мастакоў прадпрыемства прайсці адукацыйныя майстар-класы па вырабе навагодніх упрыгожванняў (кошт — 10 руб.), і не толькі.

Самыя маленькія госці выставы змогуць убачыць інтэрактыўны мініяцюрны калядны гарадок. У рамках праекта будзе працаваць фірменны магазін фабрыкі «ГРАЙ», дзе ўсе жадаючыя змогуць набыць святочную прадукцыю па фабрычных цэнах.

Музей працуе штодня з 11: 00 да 19: 00.


Выстава «Колер паху»

Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, г. Мінск, пл. Свабоды, 15

Калі: да 23 студзеня 

Колькі: 4 BYN — дарослым; 3 BYN — студэнтам; 2,5 BYN — школьнікам 

9 снежня 2021 года ў 18.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё арт-праекта «Колер паху» мастака Святланы Верабей і парфумера Ксеніі Філіпавай.

«Ці можна адлюстраваць пах?» — такім пытаннем задаліся аўтары выставачнага праекта.

Арт-праект уяўляе серыю жывапісных работ мастака, дызайнера, фатографа, спецыяліста па боды-арце Святланы Верабей. Серыя стваралася ў тандэме з парфумерам і ароматэрапеўтам Ксеніяй Філіпавай.

Наведвальнікі выставы змогуць не толькі разгледзець абстрактныя жывапісныя кампазіцыі, але і адчуць тыя пахі і водары, якія выклікалі ў мастака арыгінальныя каляровыя асацыяцыі. Сваё ўвасабленне ў фарбах знайшлі пахі грэйпфруту, лаванды, герані, елі, язміну, імбіра, мірту, чабору, ружы, шалфею, чорнага перцу і многія іншыя.

На выставе таксама прадстаўлены жывапісныя працы з гукавым суправаджэннем, якое дапамагае больш поўна адчуць аўтарскую задуму жывапісных твораў.


Літаратурна-дакументальнай экспазіцыі «Залатая раніца беларускага Адраджэння»

Дзе: «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры», г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13

Калі: да 31 студзеня

23 лістапада 2021 года ў 17.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася ўрачыстае адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі «Залатая раніца беларускага Адраджэння», прымеркаванай да 110-годдзя Юлія Таўбіна, 115-годдзяў Андрэя Александровіча і Алеся Салагуба, 120-годдзяў Міхася Зарэцкага і Віталя Вольскага, 125-годдзяў Кандрата Крапівы, Майсея Кульбака, Міхася Чарота, 135-годдзя Змітрака Бядулі.

Дзесяцігоддзе 20-30-х гадоў ХХ ст. — адна з самых яскравых старонак у гісторыі Беларусі. На хвалі часу шырокага рэвалюцыйнага ўздыму ў беларускую літаратуру ўліваецца цэлая плеяда маладых пісьменнікаў, паэтаў, крытыкаў. Гэты час быў вельмі спрыяльны для развіцця нацыянальнай культуры і навукі, яго называюць «залатой раніцай» беларускага адраджэння.

У 1920 годзе быў адкрыты Беларускі педтэхнікум — «сад-гадавальнік» беларускіх пісьменнікаў. У 1921 годзе адчыніліся дзверы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У гэты час былі арганізаваны вядучыя тэатры — беларускія, польскі і яўрэйскі. У 1926 годзе па аповесці Міхася Чарота «Свінапас» здымаецца першая беларуская кінастужка «Лясная быль».

Развіццё перыядычнага друку ў Беларусі аказала значны ўплыў на станаўленне літаратуры і мастацтва. У газетах «Савецкая Беларусь», «Чырвоная змена», «Звязда», «Літаратара і мастацтва» «Беларуская вёска» і іншых друкаваліся творы выдатных беларускіх пісьменнікаў. Сярод супрацоўнікаў рэдакцый было нямала паэтаў і празаікаў. Папулярныя часопісы тых гадоў: «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», «Іскры Ільіча», «Штэрн» і інш.

Наведвальнікі пазнаёмяцца з беларускім друкам таго часу, мастацкімі творамі юбіляраў, даведаюцца пра тое, як «віравала» тэатральнае жыццё.

На экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы з фондаў музея, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, а таксама выкарыстаны электронныя копіі часопісаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Кантактныя тэлефоны: +375 17 363-56-21, +375 17 395-44-47.


«Навагодняя выстава»

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, г. Мінск, вул. Някрасава, 3

Калі: да 13 лютага

Колькі: 8 BYN — дарослым; 6 BYN — студэнтам; 4 BYN — ільготны 

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачала сваю працу «Навагодняя выстава», на якой вы апыняцеся ў чароўнай святочнай атмасферы і адчуеце прыемныя эмоцыі.

У экспазіцыі прадстаўлены скульптурныя кампазіцыі з натуральных прыродных матэрыялаў, створаныя дызайнерам Генадзем Катлінскім. Наведвальнікі змогуць убачыць фігуркі Дзядоў Марозаў і Снягурак пачатку-сярэдзіны ХХ стагоддзя, Беларускі народны лялечны тэатр (батлейка), казачныя домікі і герояў дзіцячых казак.

Акрамя таго, гасцям будзе прадстаўлены ўнікальны экспазіцыйны комплекс «Друкаваны двор XVI стагоддзя», дзе Беласнежка і сем гномаў працуюць у мініяцюрнай старадаўняй друкарні, каб нават самыя маленькія наведвальнікі змаглі ўявіць, як адбываецца складаны тэхналагічны працэс вырабу паперы і кнігадрукавання.

«Навагодняя выстава» дазволіць апынуцца ўнутры каляднай паштоўкі, акунуцца ў атмасферу цуду і радасці ды парадуе магчымасцю зрабіць яркія маляўнічыя фатаграфіі.

Час працы: штодня з 11:00 да 19:00


Выставачны праект «Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату»

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, г. Мінск, вул. Някрасава, 3

Калі: да 13 лютага

Колькі: 12 BYN — дарослым; 10 BYN — студэнтам; 8 BYN — ільготны 

9 снежня ў 18:00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў пачне сваю працу выставачны праект «Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату», дзе будуць прадстаўлены карціны, графіка, фатаграфія, скульптура, арт-аб’екты, звязаныя са светам татуіроўкі, а таксама абсталяванне тату-індустрыі.

У праекце прымаюць удзел вядучыя салоны і майстры тату — больш за 50 аўтараў з усёй Беларусі.

Час працы: серада-нядзеля, 12:00–20:00; выхадны: панядзелак, аўторак.


Мастацка-дакументальная выстава «Пад знакам Страціма»

Дзе: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, д. 7а

Калі: да 30 сакавіка 

Для Літаратурнага музея Максіма Багдановіча 2021 год насычаны на юбілейныя даты: 130-годдзе з дня нараджэнне паэта, 105-годдзе вяртання Максіма Багдановіча на радзіму, а таксама 105-годдзе напісання твора «Страцім-лебедзь».

Аднаму з апошніх твораў Максіма Багдановіча «Страцім-лебедзь» літаратуразнаўцы не могуць вызначыць форму: паэма, балада, верш. А самога аўтара называюць Страцімам-лебедзем беларускай літаратуры.

У вершы раскрываецца біблейская тэма сусветнага патопу: міфічная птушка Страцім-лебедзь загінула з-за свайго ганарлівага нораву, і ад яе не засталося нашчадкаў. Прамых нашчадкаў ад шлюбу Адама і Марыі Багдановічаў не засталося. Велізарны патэнцыял быў закладзены прыродай у слаўны род Багдановічаў. Шмат у чым ён быў рэалізаваны ў асобе нашага выдатнага паэта. Максім Багдановіч у справе нараджэння беларускай паэзіі мае статус гераічнага Страцім-лебедзя, ад твораў якога пачаў адлічвацца час класічнай літаратуры Беларусі.

На выставе «Пад знакам Страціма» можна ўбачыць упершыню ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча мемарыяльныя рэчы сям’і Багдановічаў. Тыя прадметы, якія захоўваліся ў іншых установах Беларусі.

Шкатулка маці Максіма з Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, мемарыяльныя рэчы бацькі паэта з Нацыянальнага гістарычнага музея РБ, сямейны фотальбом з Беларускага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва. А дамінантай выставы з’яўляецца асабістая рэч Максіма Багдановіча — ножык для разразання паперы (з фонду НГМРБ).

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.