Вы тут

Сергеенка: хацелася б канструктыўных прапаноў у праект абноўленай Канстытуцыі


На рэферэндум неабходна выйсці з канчатковым варыянтам тэксту Канстытуцыі, які не выклікаў бы сумненняў у большасці насельніцтва Беларусі. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала АНТ кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка, паведамляе БелТА.


Ігар Сергеенка адзначыў, што водгукі насельніцтва на праект патрэбны і важны.

«Мы гатовы ўспрымаць усё. Але хацелася б, каб былі канструктыўныя прапановы. Можа, на этапе падрыхтоўкі мы нешта не ўбачылі, не ўлічылі — вось на гэтым невялікім адрэзку, які застаўся, хацелася б гэта дапрацаваць. Каб выйсці на рэферэндум з гатовым тэкстам, які не выклікаў бы сумненняў у большасці насельніцтва», — сказаў ён.
Гаворачы аб канкрэтных палажэннях, ён звярнуў увагу, што па праекце УНС становіцца вышэйшым прадстаўнічым органам улады. «Мяркуецца, што да 1,2 тыс. чалавек будуць выбірацца дэлегатамі на пяцігодку. І на працягу пяці гадоў іх статус будзе захоўвацца», — удакладніў Ігар Сергеенка. І адзначыў шырыню паўнамоцтваў УНС, а таксама яго прадстаўнічы склад.

«Гэтакі калектыўны прэзідэнт, які надзяляецца дастаткова шырокімі паўнамоцтвамі», — прывёў ён аналогію.

Падзеі 2020 года, а таксама папярэдніх выбарчых кампаній, паводле слоў Ігара Сергеенкі, падштурхнулі да таго, каб уключыць у праект забарону на замежнае фінансаванне выбарчых кампаній.

А фіксацыя абавязку дзяржавы і грамадзян захоўваць памяць, гістарычную праўду аб подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на думку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, — гэта неабходнасць часу. Паколькі з’яўляецца маладое пакаленне, якое пра падзеі той эпохі даведваецца з розных крыніц, не заўсёды правераных.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.