Вы тут

У новы год — з новымі перамогамі і планамі


У традыцыйным аглядзе «Звязды» расказваем, як пачаўся новы спартыўны год.


Фота: pixabay.com

Медалі тыдня. Зборная Беларусі выступіла на юнацкім чэмпіянаце Еўропы па шахматах, дзе заваявала 24 медалі. Чэмпіёнамі Еўропы сталі Аляксандра Тарасенка, Ксенія Зелянцова, Арцём Стрыбук.

Поспех тыдня. Беларускі тэнісіт Ягор Герасімаў (113-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшаў у асноўную сетку катэгорыі АТР-250 у аўстралійскай Адэлаідзе з прызавым фондам $521 тыс. У вырашальным матчы кваліфікацыі беларус абыграў прадстаўніка Малдовы Раду Албота. Вынік сустрэчы — 6:3, 0:6, 6:2. У 1/16 фіналу жаночага турніру катэгорыі WTA-500 у Адэлаідзе беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (27) сустрэнецца з іспанскай тэнісісткай Паўлай Бадасай (8). Другая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка пачне выступленне з 1/8 фіналу. Яе апаненткай будзе пераможца сустрэчы паміж францужанкай Хлоэ Пакэ (119) і славенкай Каяй Юван (100).

Героі тыдня. Беларускія баскетбалісты сталі пераможцамі 24-га міжнароднага турніру памяці Уладзіміра Рыжанкова, у якім удзельнічалі каманды юнакоў і дзяўчат U-16. Сярод дзяўчат перамагла каманда «Беларусь-2» пад кіраўніцтвам Вікторыі Дацун. Сярэбраныя ўзнагароды заваявалі баскетбалісткі юнацкай зборнай Расіі, бронзавыя — прадстаўніцы расійскага клуба «Трынта» з Масквы.

У спаборніцтвах юнакоў перамогу святкавала першая зборная Беларусі. На другім месцы — каманда Грузіі, на трэцім — прадстаўнікі Азербайджана. Самымі лепшымі ігракамі турніру прызнаны Кірыл Баранчэеў («Беларусь-1») і Паліна Дамянюк («Беларусь-2»). Акрамя таго, Нацыянальны алімпійскі камітэт і Беларуская федэрацыя баскетбола ўзнагародзілі найлепшых спартсменаў па гульнявых амплуа.

Турнір памяці першага міністра спорту і турызму і першага прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Уладзіміра Рыжанкова быў заснаваны ў 1996 годзе.

Адмена тыдня. Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) прыняла рашэнне адмяніць маладзёжны чэмпіянат свету, які стартаваў у Канадзе 26 снежня. Гэта звязана са станоўчымі вынікамі ПЦР-тэстаў у гульцоў камандаў ЗША, Чэхіі і Расіі. Кіраўнік ІІХФ Люк Тардыф адзначыў, што намаганняў арганізатараў аказалася недастаткова, каб забяспечыць камандам неабходныя ўмовы для паспяховага правядзення турніру. Цяпер патрэбны час, каб бяспечна даставіць усіх хакеістаў і персанал зборных дадому. Наступны маладзёжны чэмпіянат планеты пройдзе праз год у расійскіх Новасібірску і Омску. Сярод 11 яго ўдзельнікаў будзе і беларуская «маладзёжка», якая нядаўна ў Даніі паспяхова правяла сусветнае першынство ў дывізіёне ІA, заняўшы першае месца.

Гульцы тыдня. Анастасія Верамеенка 12-ты раз прызнана найлепшай баскетбалісткай года ў Беларусі па выніках традыцыйнага пераднавагодняга апытання спецыялістаў і журналістаў, якое праводзіць газета «Прессбол». Цэнтравая нацыянальнай зборнай і «Гарызонта» атрымала 85 галасоў рэспандэнтаў. У мужчын найлепшым баскетбалістам краіны названы форвард іспанскага «Бургаса» і беларускай зборнай Максім Салаш, за якога прагаласавалі 60 удзельнікаў апытання. Для яго гэта другое падобнае прызнанне.

Сярод трэнераў найлепшымі сталі настаўнікі жаночай зборнай Беларусі і «Гарызонта» Наталля Трафімава, рулявы «Цмокі-Мінск» і мужчынскай нацыянальнай каманды Расціслаў Вяргун. За Трафімаву свае галасы аддалі 65 апытаных, за Вергуна — 69.

Перамога тыдня. Хакеісты мінскага «Дынама» завяршылі год перамогай над магнітагорскім «Металургам» з вынікам 1:0 (1:0, 0:0, 0:0) у матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Пасля 44 праведзеных сустрэч «зубры» набралі 50 балаў і знаходзяцца на восьмым месцы ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».