Вы тут

Сенатар: Асноўны Закон, які мы вызначым на рэферэндуме, будзе спрыяць умацаванню міру і згоды на беларускай зямлі


Член Савета Рэспублікі, начальнік Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Валерый Палішчук падзяліўся сваім меркаваннем адносна змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь:


— Удзел у рэферэндуме — гэта грамадзянскі абавязак кожнага беларуса, гэта трэба нам усім, не толькі сенатарам, дэпутатам, генералам, чыноўнікам, — кажа ён. 

Сенатар падкрэслівае: вельмі важна, каб Беларусь заставалася суверэннай і незалежнай дзяржавай. 

— Прэзідэнт заўсёды гаворыць аб незалежнасці краіны, якую нельга страціць ні пры якіх умовах. Некаторыя спрабуюць унесці крыватолкі ў стасункі з Расіяй, што нас хочуць далучыць, падпарадкаваць і гэтак далей — не, такога ніколі не будзе. Кіраўнік дзяржавы пра гэта не раз заяўляў, — нагадвае Валерый Палішчук. 

Парламентарый звяртае ўвагу на тое, што праект абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь накіраваны на захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны, гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, умацаванне сацыяльнай палітыкі, падтрымку моладзі, удасканаленне дзяржаўнага кіравання ў нашай краіне. Акцэнтуе ўвагу ён і на тым, што Усебеларускаму народнаму сходу надаюцца важны статус і паўнамоцтвы. УНС выступіць вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя Рэспублікі Беларусь.

— Думаю, многія ацанілі, што Беларусь па-ранейшаму застаецца моцнай прэзідэнцкай рэспублікай і кіраўнік дзяржавы выступае гарантам нашага стабільнага жыцця. Таксама застаюцца дзве дзяржаўныя мовы: беларуская і русская, — адзначае сенатар.

Валерый Палішчук нагадвае: сёння ва ўсіх беларусаў ёсць магчымасць азнаёміцца з праектам абноўленай Канстытуцыі, ён знаходзіцца ў вольным доступе. Выказаць сваё меркаванне па праекце можа кожны. 

Ён тлумачыць: перш чым ісці галасаваць на рэферэндум, кожны можа азнаёміцца з праектам і толькі пасля гэтага галасаваць. 

— І гэта праўда: людзі павінны ведаць, за што яны галасуюць. Немагчыма быць кіроўцам транспартнага сродку, не ведаючы правілаў дарожнага руху, — праводзіць паралелі Валерый Палішчук. 

Ён ўпэўнены, той Асноўны Закон, які народ вызначыць на рэферэндуме, будзе спрыяць умацаванню міру і згоды на беларускай зямлі, дазволіць дзяржаве захаваць стабільнасць і суверэнітэт. 

— Важна памятаць: толькі беларускі народ мае права прымаць лёсавызначальныя для краіны рашэнні, — рэзюмуе сенатар. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».