Вы тут

Луцкі: У свеце практычна не засталося канстытуцый у першапачатковай рэдакцыі


Час дыктуе правілы, грамадства ў краінах мяняецца, таму ў свеце практычна не засталося канстытуцый у першапачатковай рэдакцыі. Такую фразу агучыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі ў час праведзенага сёння ў Мінаблвыканкаме семінара па падрыхтоўцы да рэферэндуму, перадае БелТА.


Паводле слоў Ігара Луцкага, дзеючая Канстытуцыя забяспечыла гістарычнае развіццё Беларусі без узрушэнняў і шокаў. Былі створаны магчымасці для развіцця эканомікі, у тым ліку дзякуючы моцнай дзяржаўнай уладзе. «Гэта сістэма дзяржаўнага ладу сябе апраўдала і не раз устаяла перад знешнімі і ўнутранымі выклікамі. Але за апошнія 25 гадоў жыццё ўнутры краіны значна змянілася, з’явіліся новыя галіны эканомікі, мы запусцілі ў космас уласны спадарожнік, стварылі электрамабіль, пабудавалі атамную электрастанцыю, развіваем біяінжынерыю. Мы гаворым аб пераходзе ад індустрыяльнага да постындустрыяльнага інфармацыйнага грамадства. Скарачаецца доля сельскага насельніцтва, развіваецца бізнес, IT-сектар. Змяненні дыктуюць свае правілы. У свеце практычна не засталося канстытуцый у першапачатковай рэдакцыі. Толькі ў 21-м стагоддзі каля 90 краін свету паспяхова ажыццявілі канстытуцыйныя рэформы, 57 прынялі новыя канстытуцыі. Так і нашы змяненні абумоўлены новым беларускім грамадствам. Гэта не спроба каму-небудзь дагадзіць», — сказаў ён.

Таксама намеснік кіраўніка адзначыў, што насельніцтва краіны мае дакладную грамадзянскую пазіцыю, яно палітычна актыўнае. Грамадзяне праяўляюць цікавасць па розных напрамках, але пераважна людзей цікавяць сацыяльныя гарантыі. «Новыя змяненні яшчэ больш іх замацоўваюць. Важны момант — гістарычная памяць, якой прымеркаваны гэты год. Неабходна яе захаваць, паколькі гэта базавы пастулат для незалежнасці, суверэнітэту. Нас спрабуюць перафармаціраваць, сцерці памяць і мінулае, але гэтага дапусціць немагчыма, бо за гэтым стаіць наша незалежнасць», — падкрэсліў ён.

На сустрэчу ў Мінаблвыканкам запрасілі кіраўніцтва раёнаў, раённых Саветаў дэпутатаў, сродкаў масавай інфармацыі і разнастайных арганізацый. Сустрэчы па абмеркаванні абноўленай Канстытуцыі пройдуць па ўсёй Мінскай вобласці.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.