Вы тут

Старт інтэрнацыянальнаму «Зорнаму паходу» будзе дадзены 25 студзеня


У час зімовых канікул (з 26 па 28 студзеня) БДПУ арганізуе інтэрнацыянальны 57-ы Зорны паход па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. 


Ідэя правядзення «зорных паходаў» нарадзілася ў 1965 годзе, калі студэнты тады яшчэ Мінскага педагагічнага інстытута ўзялі ўдзел ва Усесаюзным паходзе моладзі па месцах рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы савецкага народа. Яны адправіліся з розных населеных пунктаў краіны, але на карце схема маршруту па форме нагадвала зорку, што і падарыла зімоваму паходу назву «зорны».

Плануецца, што 10 атрадаў (больш за 300 студэнтаў і выкладчыкаў) за тры дні наведаюць Барысаўскі, Дзяржынскі, Крупскі, Мядзельскі, Слуцкі і Стаўбцоўскі раёны Мінскай вобласці, Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці, Лідскі і Навагрудскі раёны Гродзенскай вобласці, Светлагорскі раён Гомельскай вобласці.

Падчас паходу студэнты і выкладчыкі сустрэнуцца з ветэранамі вайны і працы, правядуць мітынгі і ўскладуць кветкі да брацкіх магіл воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады вайны, ва ўстановах адукацыі правядуць прафарыентацыйныя сустрэчы са старшакласнікамі, арганізуюць майстар-класы, трэнінгі і спартыўныя спаборніцтвы, выступяць з канцэртнымі праграмамі для навучэнцаў і жыхароў рэгіёнаў.

Разам з беларускімі студэнтамі ў Зорным паходзе прымуць удзел студэнты з Арменіі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.

А старт паходу будзе дадзены падчас ўрачыстага мітынгу, які пройдзе 25 студзеня ў помніка студэнтам і выкладчыкам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ва ўнутраным дворыку БДПУ. Гэта таксама яшчэ адна шматгадовая традыцыя. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».