Вы тут

Генпракурор накіраваў у Саўмін прапановы па ўшанаванні памяці ахвяр генацыду беларускага народа


Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед накіраваў у Савет Міністраў інфармацыю з канкрэтнымі прапановамі па ўвекавечанні памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе ўпраўленне ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генеральнай пракуратуры.


Фота: prokuratura.gov.by

Прапрацоўка гэтага пытання была распачата ў ліпені 2021 года — тады нагляднае ведамства інфармаваў урад аб неабходнасці прыняць меры па захаванні гістарычнай памяці зверстваў нацысцкіх злачынцаў на тэрыторыі Беларусі.

Цяпер пры расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ўстанаўліваюцца раней невядомыя грамадскасці месцы масавых забойстваў мірных жыхароў. І каб забяспечыць ідэалагічную пераемнасць пакаленняў, Генпракуратура выступіла з ініцыятывай прыняць рашэнне аб абазначэнні месцаў пахавання ахвяр генацыду.

У прыватнасці, у ходзе рэалізацыі дзяржпраграмы «Увекавечанне памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны» на 2021-2025 гады Савету Міністраў прапануецца стварыць спецыяльную міжведамасную камісію. Як мяркуецца, ёй будзе даручана рэалізацыя пытанняў, якія тычацца вызначэння памятных узбуйненых месцаў пахаванняў астанкаў ахвяр генацыду беларускага народа і арганізацыі работы па захаванасці месцаў выяўлення астанкаў, іх перапахавання і пахавання з захаваннем рытуалаў і адданнем неабходных ушанаванняў.

Нагляднае ведамства прапануе разгледзець пытанне аб стварэнні адзінага мемарыяльнага комплексу ахвяр генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны і прысвечанага ім адметнага памятнага знака адзінага ўзору, а таксама аб падрыхтоўцы адпаведнага праекта нарматыўнага прававога акта. Таксама, на думку Генпракуратуры, трэба прадугледзець унясенне звестак аб ахвярах генацыду ў «Кнігу памяці» Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, трэба скаардынаваць работу абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў па стварэнню ў музейных установах рэспублікі экспазіцый, прысвечаных ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У наглядным ведамстве лічаць, што гэта дазволіць данесці да грамадзян, асабліва моладзі, асновы фундаментальных ідэй міру і непахіснасці правоў чалавека. Гэта работа будзе садзейнічаць фарміраванню аб’ектыўнага ўяўлення аб каштоўнасных арыенцірах цывілізаванага грамадства, стане ідэалагічным інструментам барацьбы з праявамі нацызму ў сучасных умовах.

Цяпер па ініцыятыве Генпракуратуры Міністэрства культуры ва ўзаемадзеянні з абласнымі і Мінскім гарадскім выканкамамі пачало ўжо гэту работу. У рэгіёнах яна наладжана ў цесным супрацоўніцтве з пракурорамі.

Напрыклад, у 2022 годзе Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны для экспанавання ў гарадах і населеных пунктах Беларусі запланаваў стварыць перасовачную часовую экспазіцыю «Генацыд беларускага народа», аснову якой складуць уласныя, а таксама прадстаўленыя Генпракуратурай матэрыялы.

Акрамя таго, прапрацоўваецца пытанне дапаўнення экспазіцыі музейнай залы «Нацысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. 1941-1944 гг.» матэрыяламі па гэтай тэме.

Генпракуратура таксама прапанавала ўраду даручыць міністэрствам адукацыі і інфармацыі абнавіць і сістэматызаваць інфармацыйную, асветніцкую, вучэбна-выхаваўчую работу для фарміравання ў падрастаючага пакалення маральнай і грамадска-палітычнай пазіцыі ў адносінах да падзей і вынікаў Другой сусветнай вайны, фундаментальных каштоўнасцей грамадства, захавання гістарычнай памяці, у тым ліку праз уключэнне адпаведных заняткаў у навучальную праграму.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.