Вы тут

Міклашэвіч: Заклікаю моладзь да актыўнага ўдзелу ў абмеркаванні Канстытуцыі


Старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч заклікаў моладзь узяць актыўны ўдзел у абмеркаванні і прыняцці абноўленай Канстытуцыі, перадае БелТА.


«Моладзь — найбольш актыўная і крэатыўная частка грамадства. Інтэлектуальны, духоўна-маральны патэнцыял моладзі, яе актыўная жыццёвая пазіцыя прадвызначае далейшае прагрэсіўнае ўстойлівае развіццё грамадства і дзяржавы. У зменах Канстытуцыі прадугледжаны новы асобны артыкул, які ўстанаўлівае, што дзяржава спрыяе ўсебаковаму развіццю моладзі неабходныя ўмовы для яе актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці. Пры гэтым патэнцыял моладзі павінен быць накіраваны на інтарэсы грамадства і дзяржавы. Як старшыня Канстытуцыйнай камісіі я заклікаю моладзь прыняць актыўны ўдзел у гістарычна важнай падзеі — абмеркаванні і прыняцці абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.Па гэтай Канстытуцыі вам жыць і працаваць, рэалізоўваць правы чалавека і грамадзяніна, абараняць радзіму, уладкоўваць і развіваць нашу краіну», — сказаў Пётр Міклашэвіч.

Старшыня Канстытуцыйнага суда дадаў: «Перакананы, што маладыя грамадзяне нашай краіны, якія маюць выбарчае права, прымуць актыўны ўдзел у рэферэндуме па Канстытуцыі. Тым самым рэалізуюць сваё канстытуцыйнае права на непасрэдны ўдзел у кіраванні справамі грамадства і дзяржавы».

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сёння пачаў серыю адкрытых дыялогаў «Сіла закона», галоўная задача якіх — шырокае абмеркаванне моладдзю праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Вельмі сімвалічна, што першая маштабная маладзёжная дыскусійная пляцоўка БРСМ стартавала ў Канстытуцыйным судзе — дзяржаўным органе, закліканым ахоўваць Асноўны закон краіны. Мерапрыемства праходзіць у змешаным фармаце — афлайн і анлайн (з падключэннем абласцей і Мінска). Актуальная дыскусія аб’яднала каля 200 чалавек: моладзь, актыў БРСМ, кіраўнікоў маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў і экспертаў — прадстаўнікоў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, дэпутацкага корпуса.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Блізнятам – нямала спраў і праектаў, авену – усё будзе спорыцца ў руках.

Грамадства

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Паведаміла Людміла Аляксееўна, якая загадвае фельчарска-акушэрскім пунктам і з'яўляецца фельчарам, акушэркай, медсястрой у адной асобе.