Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У панядзелак лепш за ўсё будзе ўдавацца тое, што вы робіце па сваёй ініцыятыве. У аўторак не захапляйцеся, фанатызм пазбавіць вас аб'ектыўнасці і ў выніку прывядзе да памылкі. У сераду будуць прырастаць грошы і маёмасць. У чацвер чакаецца шмат сустрэч, званкоў і перапіскі, паспрабуйце не пакідаць нявырашаных пытанняў — у пятніцу яны затармозяцца, а потым наогул адменяцца або перанясуцца на нявызначаны тэрмін. У нядзелю ламайце звычкі ў дзелавой сферы і пераходзьце «на новыя рэйкі».


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Не імкніцеся да новых дасягненняў у матэрыяльнай сферы. Замест гэтага карысна паглыбіцца ў сябе і паразважаць над тым, што вас не задавальняе і чаму. У аўторак будзеце паводзіць сябе незвычайна. Захочацца паэксперыментаваць са знешнасцю. У нядзелю вы апыняцеся ў экстрэмальнай сітуацыі. Яна прымусіць вас перагледзець сваё жыццё і штосьці ў ім змяніць.


БЛІЗНЯТЫ. Да пятніцы аддайце як мага больш часу сустрэчам, перагаворам, вучобе, адпраўце ўсе запланаваныя пасылкі і грашовыя пераводы, здайце справаздачы. У пятніцу вы не прасунецеся ў гэтых справах ні на крок. А з суботы ўсё пачне адмяняцца і пераносіцца, пасылкі будуць губляцца ў дарозе, у перагаворах другі бок дасць задні ход.


РАК. Тыдзень пачнецца дынамічна. Не панікуйце і не спрабуйце ўсё паспець. У аўторак здарыцца штосьці незапланаванае. У сераду пабудзьце з людзьмі. У чацвер захочацца адзіноты. З пятніцы будуць праблемы з атрыманнем інфармацыі, якая датычыцца фінансаў. У нядзелю штосьці зменіцца ў дзелавых ці асабістых адносінах.


ЛЕЎ. Пачатак тыдня будзе афарбаваны ў казачныя і рамантычныя тоны. Гэта дапаможа вам не проста ўспомніць, што на парозе — стары Новы год, але і ўнутрана настроіцца на яго. У вас ажыве чаканне навагодніх цудаў. У сераду магчымае напружанне на рабоце, але ў чацвер і пятніцу вы праведзяце з сябрамі або на вялікім мерапрыемстве. У нядзелю вам трэба будзе кардынальна перагледзець свой падыход да здароўя, рэжыму дня, харчавання.


ДЗЕВА. У пачатку тыдня будзеце настроеныя на спакойнае жыццё і звыклыя заняткі. Але ў сераду і чацвер апыняцеся вельмі-вельмі блізка да сур'ёзных змен або непрыемнасцяў. Не спяшайцеся нешта рабіць. З пятніцы сітуацыя зменіцца і пачне адкочвацца назад. Можна лічыць, што бяда абмінула. Але яна яшчэ нагадае пра сябе ў лютым. Але вы ўжо ведаеце, у чым можа быць праблема, і ў вас ёсць час падрыхтавацца.


ШАЛІ. Вам не рэкамендуецца сыходзіцца з новымі людзьмі, запрашаць гасцей, пра штосьці дамаўляцца і купляць рэчы ў дом. Замест гэтага трэба засяродзіцца на аднаўленні сямейнай гармоніі. Тыдзень ідэальны для таго, каб убачыць, што ў сям'і штосьці пайшло не так, і пашукаць спосабы гэта выправіць. Магчыма, выпраўлення і пераробкі запатрабуе і само жыллё. Укладваць у гэта грошы цяпер не рэкамендуецца, а планаваць будучыя ўдасканаленні цалкам можна.


СКАРПІЁН. Галоўнымі тэмамі тыдня будуць кароткія паездкі і перамяшчэнні па горадзе, сустрэчы, званкі, перапіска, а калі ваша работа ці прыватныя справы таго патрабуюць, то яшчэ гандаль, абмен і пасрэдніцтва. Усе важныя сустрэчы трэба завяршыць да пятніцы, бо потым там пачнуць мяняцца ўмовы і ўсё давядзецца пачынаць нанава. У нядзелю наступіць пераломны момант у адносінах з кімсьці з блізкага атачэння.


СТРАЛЕЦ. Вы ўвесь тыдзень будзеце энергічныя і дзейныя — можа, па ўнутраным стане, а можа, жыццё прымусіць, падкінуўшы тэрміновыя справы. У большасці выпадкаў вы будзеце дзейнічаць паспяхова. Але ў аўторак і сераду ёсць рызыка захапіцца, трапіць у эйфарыю і з-за гэтага дрэнна пралічыць свае дзеянні. Вас падманам ці праз алкаголь могуць прымусіць рабіць тое, чаго рабіць не трэба. Павышаная рызыка траўмы з-за вашага ці нечага іншага нецвярозага стану.


КАЗЯРОГ. У панядзелак і аўторак будзеце ў летуценным настроі. Вас будзе лёгка разжаліць сентыментальнай гісторыяй. У штодзённых справах вам будзе добра ўдавацца хаваць свае намеры, таму займайцеся тым, што трэба зрабіць незаўважна. У другой палове тыдня самай важнай стане нядзеля. Гэта лёсавызначальны дзень, з-за падзей якога ў вас адбудзецца сур'ёзная змена ў жыцці або ў характары.


ВАДАЛІЎ. У пачатку тыдня можаце выдатна выступіць на дзелавой нарадзе ці стаць вядучым святочнага мерапрыемства. У сераду і чацвер вы будзеце перажываць і чакаць непрыемных навін. Яны не прыйдуць — усё паступова заціхне. Можаце лічыць, што навальніца мінула. Гэтая тэма яшчэ ўсплыве ў лютым. З пятніцы можна вяртацца да старых спраў і штосьці выпраўляць у іх.


РЫБЫ. Увесь тыдзень будзе спадарожнічаць поспех у вашых персанальных справах. А вось адносіны з сябрамі, членамі каманды, у групе, дзе вы знаходзіцеся, часова пагоршацца. У аўторак будзеце адчуваць натхненне. Гэта добра, каб атрымаць ад жыцця прыемнасць, парадавацца гэтаму дню, але дрэнна, калі трэба штосьці рабіць і атрымліваць канкрэтныя вынікі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».