Вы тут

Новы вяшчальны сезон на радыё


Са студзеня 2022 года радыёслухачоў чакаюць новыя праекты, займальныя конкурсы, музычныя навінкі і прэм'еры пастановак. На працягу года ў эфіры Беларускага радыё з'явіцца больш за 40 новых праграм.


У прыватнасці, сярод навінак Першага нацыянальнага канала — публіцыстычны праект «Наш выбар», прысвечаны ходу падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага рэферэндуму па новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Інфармацына-пазнавальны праект «Стоп, вірус» будзе знаёміць з тэмай прафілактыкі і лячэння каранавіруснай інфекцыі, а таксама з беларускім вопытам барацьбы з COVІD-19. А вось аналітычны праект «Беларусь адзіная» прадставіць аўдыторыі палітру нацыянальнай і культурнай разнастайнасці сучаснага беларускага грамадства і пазнаёміць з людзьмі, для якіх наша краіна стала другой Радзімай. Экспертныя меркаванні ў розных сферах жыццядзейнасці пачуем у інтэрактыўнай перадачы «Эксперт». Ёсць жаданне азнаёміцца з фрагментамі найбольш цікавых перадач, інтэрв'ю, рэпартажаў Беларускага радыё мінулых гадоў — слухайце «Радыётэку». Таксама будзе магчымасць даведацца і пра «пазаэфірныя» складнікі работы журналістаў Белтэлерадыёкампаніі ў інфармацыйна-пазнавальнай перадачы «Планёрка». Варта адзначыць, што павялічыцца хранаметраж такіх грамадска-палітычных праектаў, як «Актуальны мікрафон» і «Такі дзень». У праграме «Народны вядучы» ўдзельнікамі стануць падпісчыкі канала ў сацыяльных сетках. У праекце «Тэатр Беларускага радыё» запланавалі прэм'еру радыёсерыяла па п'есе сучаснага радыё. Павялічыцца ў новым сезоне і вытворчасць пазаэфірнага кантэнту за кошт размяшчэння пашыраных версій інтэрв'ю, падкастаў і відэаролікаў на афіцыйным сайце і ў сацыяльных суполках.

Міжнароднае радыё «Беларусь» у новым сезоне пашырыць вяшчанне на арабскай, кітайскай і рускай мовах. А тэматычныя праграмы на розных мовах будуць сінхранізаваны з часавымі паясамі. З'явяцца таксама шэраг новых праектаў, а некаторыя праграмы закране абнаўленне. Так, напрыклад, «Беларусь і свет» і «Грамадства: людзі, падзеі, факты» — блок на рускай мове, дзе можна знайсці грамадска-палітычныя, культурна-пазнавальныя і музычна-забаўляльныя перадачы. Па-беларуску можна паслухаць двухгадзінны культурна-пазнавальны блок «Спадчына» і грамадска-палітычны блок «Акцэнты». Шасцігадзінны інфармацыйна-аналітычны блок «Навіны з Беларусі» слухайце па-англійску. «Беларусь у сусветнай супольнасці» — інфармацыйна-аналітычны праект на французскай мове.

Радыёстанцыя «Сталіца» адновіць выхад аналітычнай інтэрактыўнай перадачы «Сталічны госць», дзе ў прамым эфіры будуць абмяркоўвацца актуальныя тэмы грамадска-палітычнага жыцця. Варта чакаць і з'яўлення новых цікавых праектаў. Інфармацыйна-пазнавальная перадача «Альма-матэр» раскажа ўсё пра вышэйшую і сярэднюю адукацыю і дасць арыенцір і карысныя парады тым, хто рыхтуецца да паступлення, а «Медагляд» будзе распавядаць аб прафілактыцы захворванняў і здаровым спосабе жыцця. Калі ж вы любіце жывёл, то не прапусціце праект «Твой найлепшы сябар», які ствараецца сумесна з ветэрынарнымі ўстановамі і кіналагічнымі цэнтрамі для гаспадароў хатніх жывёл. Прыхільнікаў маштабных выступленняў зорных калектываў і выканаўцаў парадуе музычная перадача «Жывы гук». Акрамя таго, новымі тэматычнымі рубрыкамі дапоўняцца інфармацыйна-музычныя праекты «Для тых, хто не спіць», «Добрай раніцы, сталіца!», «Ранак робім разам».

Не застануцца без абноўленага эфіру і слухачы «Радыус-FM». Тут у новым вяшчальным сезоне маюць намер пашырыць аўдыторыю, а таксама рабіць радыёстанцыю больш папулярнай у сацыяльных сетках, месенджарах і на платформах відэахостынгаў. Што да новых перадач, то тут варта звярнуць увагу на тэматычны праект «Алімпіяда — 2022» пра падрыхтоўку беларускіх спартсменаў да зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года, пазнавальна-адукацыйны праект «Пакажы язык». У новым сезоне абнаўленне закране і рубрыкі ранішняга шоу «Тэорыя вялікай раніцы». Слухачоў чакаюць новыя віктарыны, а найлепшыя моманты праграмы будуць размяшчацца ў раздзеле «Падкасты» на сайце. Будзе змяняцца кантэнт і ў праграме «Выдатны дзень», і ў вячэрнім шоу «Аўтадрайв», у праектах «Музычны хіт-парад», «Топ-чарт Радыус-FM», «Накіроўвайся за мной», «Кінапошук». Сачыце за эфірам і заставайцеся на сваёй хвалі.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.

Культура

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».

Грамадства

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.

Грамадства

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.