Спікер верхняй палаты парламента ў панядзелак, 10 студзеня, будзе прымаць грамадзян, у якіх ёсць прапановы па праекце Асноўнага закона. У гэты ж дзень з заяўнікамі таксама сустрэнецца віцэ-спікер Савета Рэспублікі Леанід Заяц.
Нагадаем, што сёння распачала сваю дзейнасць грамадская прыёмная пры Савеце Рэспублікі па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Члены Савета Рэспублікі гатовыя выслухаць усіх, у каго ёсць прапановы па праекце Асноўнага закона, і адказаць на іншыя пытанні, якія хвалююць грамадзян кожныя панядзелак, сераду і пятніцу з 11.00 да 17.00 па адрасе: г.Мінск, вул. Кірава, 47.
Сёння, напрыклад, сустрэчу з грамадзянамі ў абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі праводзяць старшыні профільных камісій: у першай палове дня – па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў; у другой – па адукацыі, культуры, навуцы і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч.
Вядома ж, да спікера заўсёды колькасць жадаючых трапіць на прыём большая. Таму Наталля Качанава правядзе такую сустрэчу ў панядзелак, 10 студзеня, з 11.00 да 14.00.
Пасля яе работу з заяўнікамі працягне намеснік старшыні Савета Рэспублікі Леанід Заяц, які будзе прымаць грамадзян з 14.00 да 17.00.
Калі ўзніклі дадатковыя пытанні аб рабоце грамадскай прыёмнай, атрымаць адказ на іх можна па тэлефонах: 8 (017) 321 22 98, 327 46 74, 327 46 76.
Вольга АНУФРЫЕВА
Пасля значнага вясновага «хапуна», на майскія святы рынак злёгку астыў.
Псіхіка пажылых людзей часцей за ўсё не здольная да «апгрэйду».
Спартыўная сям'я б'е рэкорды.