Вы тут

У Магілёве прайшоў семінар з актывам рэгіёна па зменах у Асноўны закон


Удзел у ім прынялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі, старшыні Пастаянных камісій Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі Сяргей Сівец і Міхаіл Русы.


Анатоль Ісачанка адзначыў важнасць маштабнай інфармацыйнай работы па данясенні да грамадзян значэння тых навацый, якія прапануюцца ў Канстытуцыю.

— Гэта Асноўны закон Рэспублікі Беларусь і змяненні, якія ў яго ўносяцца, канешне, маюць стратэгічнае значэнне для нашай краіны ў цэлым і рэгіёна ў прыватнасці. Трэба выходзіць да людзей і расказваць пра гэтыя навацыі, якія мэты яны пераследуюць і для чаго патрэбныя.

Са свайго боку спікіры адзначалі своечасовасць і неабходнасць тых перамен, якія павінны адбыцца. Вось ужо чвэрць стагоддзя беларусы жывуць у суверэннай незалежнай дзяржаве, за гэты час шмат што змянілася не толькі ў краіне, але і ў свеце. Беларусь стала актыўна развіваць IT-галіну, атамную энергетыку.

— Перамены патрэбы для таго, каб краіна і надалей паступальна развівалася, — падкрэсліў Ігар Луцкі. — За чвэрць стагоддзя вырасла новае пакаленне беларусаў, змянілася грамадства, знешняя палітыка. Змяненні адбываюцца пад уплывам лічбавізацыі, прыродных асаблівасцяў. Мы абараняем свае хрысціянскія каштоўнасці, забяспечваем той сацыяльны базіс, які павінен быць. Па статыстычных даных болей чым 60% беларусаў гатовыя прыняць удзел у змяненні норм Канстытуцыі.

Спікеры звярнулі ўвагу на ключавыя моманты, звязаныя са змяненнем прававога статусу грамадзян у частцы пашырэння сацыяльных гарантый, канстытуцыйных правоў і свабод, трансфармацыі беларускага грамадства і інтэгравання ў яго Усебеларускага народнага сходу.

— Квінтэсенцыя ўсіх змяненняў і дапаўненняў, якія прапануюцца для ўсенароднага абмеркавання і ў далейшым будуць вынесеныя на рэспубліканскі рэферэндум, якраз і з’яўляецца прапановай нашых грамадзян, якія прагучалі на шматлікіх дыялогавых пляцоўках, у працэсе работы Канстытуцыйнай камісіі, працоўнай групы, у тым ліку з удзелам Прэзідэнта, — падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец. — Члены Канстытуцыйнай камісіі і працоўнай групы паспрабавалі сфармуляваць гэтыя прапановы ў выглядзе пэўнай канстытуцыйнай прававой формы. І асноўная наша задача данесці і растлумачыць людзям, што мы бачым за гэтай нормай, таму што на аснове яе потым будзе фарміравацца ў цэлым прававая сістэма нашай дзяржавы.

З залы прагучаў шэраг пытанняў наконт змяненняў у канкрэтныя артыкулы, узмацнення ролі палітычных партый, пераразмеркавання паўнамоцтваў. Атрымаўся жывы дыялог, што яшчэ раз наглядна прадэманстравала неабходнасць усенароднага абмеркавання. Як адзначалі спікеры, такія дыялогі дазволяць у будучым скарэктаваць тэкст змяненняў і дапаўненняў перад тым, як выносіць яго на рэспубліканскі рэферэндум.

— Сяргей Сівец быў членам Канстытуцыйнай камісіі, Міхаіл Русы ўваходзіў у працоўную групу — у ідэалагічнага актыву вобласці была магчымасць пачуць адказы з першых вуснаў тых, хто працаваў над праектам Асноўнага закона, — падкрэсліў Анатоль Ісачанка важнасць сустрэчы. — Наша задача зрабіць вялікі рэзананс, развярнуць вялікую інфармацыйна-тлумачальную работу па падрыхтоўцы і правядзенні рэферэндуму, прыцягнуць людзей да актыўнага ўдзелу у ім. Хутка створым дыялогавую пляцоўку, дзе кожны зможа ўнесці свае прапановы. А мы іх будзем фіксаваць, акумуляваць і даводзіць да атэстацыйнай камісіі.

Дарэчы, у вобласці створана 39 мабільных груп экспертаў для абмеркавання праекта Канстытуцыі ў працоўных калектывах, адбываюцца сустрэчы з удзелам прадстаўнікоў мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, дэпутатаў. Арганізаваная штодзённая работа гарачых ліній на базе грамадскіх прыёмных грамадскага аб’яднання «Белая Русь», праведзена пасяджэнне Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, праводзіцца сацыялагічнае экспрэс-апытанне па тэме будучага рэферэндуму.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».