Вы тут

Супрацоўнікі генконсульства Польшчы ў Брэсце арганізавалі спробу ўцёкаў з Беларусі падазраванага ў смяротным ДТЗ


Смяротная аварыя адбылася вечарам 30 снежня мінулага года. Як расказаў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Руслан Зармаеў, 22-гадовы грамадзянін Польшчы Пшэміслаў Збуцкі, кіруючы аўтацягніком «Вольва», рухаўся па трасе «Брэст-Мінск-Мяжа РФ». На 160-м км аўтадарогі пры перастраенні аўтацягніка ў левую крайнюю паласу руху адбылося сутыкненне з аўтамабілем Lada Granta, які рухаўся ў спадарожным напрамку, пад кіраваннем 29-гадовай жыхаркі Жабінкі.


У выніку дарожна-транспартнага здарэння пасажыры легкавога аўтамабіля, дзве маладыя жанчыны, адной з якіх 31 год, а другой 35, ад атрыманых траўм памерлі на месцы. Кіроўца 1992 года нараджэння дастаўлена ў Івацэвіцкую бальніцу з пераломам рукі і чэрапна-мазгавой траўмай. Машына з таго боку, на які наехала польская фура, была літаральна сплясканая ў блін. 

Па факце ДТЗ была ўзбуджана крымінальная справа. Да падазраванага Пшэміслава Збуцкага была прыменена мера ў выглядзе часовага абмежавання права на выезд з Рэспублікі Беларусь, аб чым яму было даведзена ў пісьмовай форме — пад роспіс. Бацька — Яраслаў Януш Збуцкі — сумесна з сынам прызнаны сведкам па крымінальнай справе.

Але ўвечары 3 студзеня няўдалы кіроўца разам са сваім бацькам заехаў у пункт пропуску «Брэст» на рэйсавым аўтобусе Санкт-Пецярбург-Варшава. Мужчыны мелі намер пакінуць краіну. Пры правядзенні пагранічнага кантролю было выяўлена, што маладому чалавеку абмежаваны выезд з Беларусі. Той заявіў, што нібыта не ведае пра прычыну гэтай забароны, расказаў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі. Пасля, калі высветлілася, у чым падазраваецца парушальнік, малады чалавек прызнаўся, што з выездам у Польшчу яму дапамаглі супрацоўнікі польскага генконсульства ў Беларусі. «Яны набылі яму білет да месца жыхарства ў Польшчы, прывезлі на аўтавакзал і суправадзілі да аўтобуса», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік ДПК.

Замежны грамадзянін перададзены супрацоўнікам Следчага камітэта для далейшага разбіральніцтва. А дзеянні польскіх дыпламатаў атрымалі адэкватную рэакцыю ад беларускага знешнепалітычнага ведамства. 

У Міністэрства замежных спраў быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі, паведаміў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, які назваў тое, што здарылася, абуральным выпадкам. «Намі дакладна ўстаноўлена, што спробу ўцёкаў ініцыявалі і арганізавалі супрацоўнікі генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце, — заявіў ён. — Больш за тое, рабілі гэта свядома, разумеючы абгрунтаванасць абмежаванняў на выезд для падазраванага, і ведаючы, што ў выніку ДТЗ два чалавекі загінулі».

Па сутнасці, супрацоўнікі польскага консульства наўмысна штурхалі свайго грамадзяніна на парушэнне беларускага заканадаўства, звярнуў увагу Анатоль Глаз. «Цалкам прадказальна, што вынікам такіх „добрых“ парад стала змяненне меры стрымання грамадзяніна Польшчы», — падкрэсліў ён.

Прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што такія дзеянні супрацоўнікаў генконсульства Польшчы прама парушаюць палажэнні Венскіх канвенцый аб дыпламатычных і консульскіх зносінах і парушаюць беларускае заканадаўства — гэтак жа, як парушалі б і законы любой іншай краіны. «Яны таксама не паддаюцца разуменню з пункту гледжання высокага звання консула або дыпламата. Па сутнасці, гэта службовая асоба, якая заклікана быць прыкладам законнасці і якая мае права, напрыклад, наведваць закрытыя або пенітэнцыярныя ўстановы. І гэтая службовая асоба сама свядома парушае закон. Тым больш што ў дадзеным выпадку размова аб гібелі людзей», — дадаў Анатоль Глаз.

У беларускім МЗС выказалі надзею, што здарэнне — адзінкавы выпадак, які не характарызуе працу знешнепалітычнага ведамства Польшчы ў цэлым. «Разам з тым мы не бачым магчымасці для прадаўжэння работы гэтага консульскага супрацоўніка на тэрыторыі Беларусі. Аб інцыдэнце мы праінфармуем нашых замежных партнёраў. Разлічваем, што нашымі польскімі калегамі будуць зроблены адпаведныя вывады», — рэзюмаваў дыпламат.

Фота МУС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.