Вы тут

Праблемныя пытанні жыхароў Гомельшчыны разгледзеў старшыня аблвыканкама Іван Крупко


Да кіраўніка рэгіёна звярнулася шматдзетная сям’я з Гомельскага раёна. У вёскі Клімаўка яны атрымалі участак для будаўніцтва дома, аднак перажываюць, як узводзіць дом — вакол няма камунікацый. Старшыня Гомельскага райвыканкама Сяргей Ермаліцкі патлумачыў, што плануецца ўжо сёлета распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю на будаўніцтва сетак камунікацый. У наступным жа годзе на гэтай тэрыторыі пачне закладвацца раён індывідуальнай забудовы, у тым ліку для шматдзетных сем’яў. У перспектыве — выдзяленне пад індывідуальную жылую забудову звыш ста участкаў. Пытанне заяўнікоў будзе ўзята на асаблівы кантроль.


На прыём да Івана Крупко звярнуўся гамяльчанін, якія прадставіў свае прапановы па павышэнні бяспекі дарожнага руху. 

— Вялікая праблема — бяспраўнікі. Іх пазбаўляюць правоў, але яны працягваюць быць удзельнікамі руху, — звярнуў увагу гараджанін.
На яго думку, пры веданні выездаў, звычайнага шляху руху бяспраўнікаў можна загадзя прадухіліць правапарушэнні, у тым ліку і з дапамогай дружыннікаў.

— Гэта кропкавая работа, але рэальная, — упэўнены заяўнік.

Акрамя таго мужчына выказаўся за тое, каб уладальнікі відэарэгістратараў больш актыўна перадавалі дадзеныя з прыбораў у ДАІ. Людзі павінны перастаць спакойна ставіцца да таго, што парушаюцца правілы дарожнага руху, заклікаў ініцыятыўны гамльчанін.

Кіраўнік рэгіёна запэўніў, што ўсе агучаныя прапановы будуць прааналізаваныя. 

На прыёме да губернатара таксама паступіў зварот ад жыхаркі Гомеля. Пенсіянерка распавяла, што не можа зарэгістраваць участак з-за канфлікту з суседзямі. Па словах заяўніцы, на мяжы суседзі ўзвялі бетонную агароджу, якая стаіць ушчыльную да яе гаспадарчай пабудовы.

— Сарай раскалупалі, ён бурыцца, — паскардзілася гамяльчанка.

Як высветлілася, спецыялісты ўжо ацэньвалі сітуацыю з выездам на месца. Старшыня гарвыканкама Пётр Кірычэнка зазначыў, што былі выяўленыя разыходжанні ў мяжы ад абодвух бакоў, але, як вызначана інструкцыяй, адзначаныя на месцы заступы — неістотныя. Заяўніцы заведзена, цяпер засталося альбо дамаўляюцца з суседзямі, альбо вырашаць гэтае пытанне ў судовым парадку.

Калектыўную просьбу заасфальтаваць дарогу паміж вёскай Грабаўка і пасёлкам Баштан ад імі членаў садаводчых таварыстваў Гомельскага раёна агучыла гамяльчанка. Па словах пенсіянеркі, да садаводчых таварыстваў вядуць тры дарогі, самая кароткая з якіх — амаль два з паловай кіламетра. Аднак па ёй немагчыма праехаць.

Дарога — на балансе дарожна-будаўнічай арганізацыі. Як удакладніў генеральны дырэктар «Гомельаблдарбуда» Ігар Краўчанка, яе ўчасткі рамантаваліся, пры неабходнасці грэйдзіраваліся.

Старшыня аблвыканкама даў даручэнне прааналізаваць сітуацыю: паназіраць за інтэнсіўнасцю руху і дарожнымі ўмовамі на працягу бягучага года, каб прыняць рашэнне аб укладцы асфальту.

Узнімаліся на прыёме губернатара і іншыя праблемныя пытанні. Усе яны ўзятыя на кантроль для дэталёвага разгляду адказнымі службамі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».