Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец выказала сваё стаўленне да падзей, якія адбываюцца ў Казахстане:
— Казахстан — гэта адзін з нашых асноўных партнёраў у Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне. З’яўляючыся членам пяцёркі ЕАЭС, адным з заснавальнікаў Еўразійскага эканамічнага саюза, нас звязвае цеснае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Таму лёс партнёра па рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі не можа нас не хваляваць, — адзначае сенатар.
Яна звяртае ўвагу, што падзеі, якія мы назіраем цяпер на вуліцах некаторых казахскіх гарадоў — падпаленыя адміністрацыйныя будынкі, марадзёрства і бясчынства натоўпу — усё гэта элементы «каляровых рэвалюцый», тэхналогіі якіх ужо не раз ўжываліся ў розных рэгіёнах Усходняй Еўропы і Блізкага Усходу.
— Яны вядуць толькі да беспарадкаў, разбурэнняў і, у канчатковым выніку, да эканамічнага заняпаду краін, — пераканана Таццяна Рунец.
Яна з жалем канстатуе, што не ўсюды ўлады аператыўна і адэкватна рэагавалі на падобныя падзеі.
— Гледзячы на тое, што адбываецца цяпер у Казахстане, міжволі ловіш сябе на думцы, што лекала кіраванага бунту як дзве кроплі вады падобныя на спробу дзяржаўнага перавароту ў нашай краіне. Па такім жа сцэнары падзеі разгортваліся ў жніўні-верасні 2020 года і ў Беларусі: бясчынствы натоўпу на вуліцы, счэпкі і супрацьстаяння з сілавікамі, — нагадвае сенатар. — Толькі мы сітуацыю ўтрымалі. Дзякуючы адзінству вертыкалі ўлады і падтрымцы дзяржаўнай палітыкі абсалютнай большасцю насельніцтва краіны, якая не паддалася на правакацыю агрэсіўнай меншасці.
Вольга АНУФРЫЕВА
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.