Вы тут

Снапкоў: Беларусь і Кітай дасягнулі найвышэйшага пункта супрацоўніцтва


Беларусь і Кітай за 30 гадоў існавання дыпламатычных адносін дасягнулі найвышэйшага пункта супрацоўніцтва — жалезнага братэрства і ўсепагоднага партнёрства. Аб гэтым заявіў журналістам першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў.


Першы віцэ-прэм’ер адзначыў важнасць сённяшняй тэлефоннай размовы лідараў Беларусі і Кітая. Пасля такіх гутарак двухбаковыя адносіны знаходзяць дадатковы імпульс. А ў дадзеным выпадку ім зададзена і новая парадыгма, перакананы Мікалай Снапкоў. «Самы галоўны і, на мой погляд, вельмі важны вынік у тым, што лідары дамовіліся да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін павысіць узровень супрацоўніцтва да жалезнага братэрства і ўсёпагоднага партнёрства. Гэта не проста словы, а фактычна, з пункту гледжання рытуалаў і правілаў супрацоўніцтва і узаемадзеяння Кітая з іншымі краінамі, найвышэйшы пункт», — падкрэсліў ён.

У 2021 годзе зафіксаваны рэкордны прырост колькасці рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», паведаміў Мікалай Снапкоў. «У 2021 годзе, хоць гэта і санкцыйны, і постковідны год, у нас фактычна адбыўся рэкордны прырост рэзідэнтаў — 21 зарэгістраваўся ў парку. Сёння іх 85, з іх 43 — з Кітайскай Народнай Рэспублікі з агульным аб’ёмам інвестыцый $1,2 млрд. Нягледзячы на ўсе складанасці сусветнага парадку дня і знешніх агрэсіўных уплываў на нашу краіну, мы бачым, што актыўныя ўзаемаадносіны з Кітаем ажыццяўляюцца. Так будзе і ў будучыні», — падкрэсліў першы віцэ-прэм’ер.

Ён адзначыў, што ў індустрыяльным парку «Вялікі камень» рэалізуецца найважнейшы праект Gateway па будаўніцтве мультымадальнага лагістычнага порта сумеснымі намаганнямі кампаній з 4 краін — Швейцарыі, Германіі, Кітая і Беларусі. «Нядаўна сваю гатоўнасць да ўдзелу ў акцыянерным капітале пацвердзілі Кітайскія чыгункі. Гэта для нас вельмі важна», — сказаў Мікалай Снапкоў.

Паводле яго слоў, рэалізацыя гэтага праекта абмяркоўвалася ў ліку іншых пытанняў ў тэлефоннай размове лідараў Беларусі і Кітая, і Сі Цзіньпін адзначыў гэты праект як адзін з узорных і перспектыўных.

«Нягледзячы на складанасці ў тавараабароце праз чыгунку, праз сухапутны шлях, я думаю, што наша дамінуючая пазіцыя як лагістычнага хаба, як найбольш кароткага шляху з захаду на ўсход і з усходу на захад будзе захоўвацца і прымнажацца», — перакананы першы віцэ-прэм’ер.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».