Вы тут

Клёвы Сож


Жыхар Гомеля Арцём Дзядок, нягледзячы на ўзрост (яму толькі трыццаць), — рыбак з вялікім стажам і досведам. Свае рыбацкія ўніверсітэты ў дзяцінстве і юнацкім узросце атрымліваў ад дзеда, які вучыў хлопца, як трэба перахітрыць рыбу, але і ведаць паводзіны на вадзе і лёдзе. Таму, ведаючы, што лёд пасля адлігі не надта надзейны, Арцём прымае ўсе меры перасцярогі, каб не трапіць у бяду. І ў першую чаргу ён не выходзіць на бяспечныя праточныя вадаёмы.


А нядаўна, якраз калі былі моцныя маразы, мне давялося быць сведкам, як «гомсельмашаўскі» аператар станкоў з праграмным кіраваннем на адной з ціхіх прысожскіх бухт у вольны час «паляваў» на шчупакоў — адзін за адным даставаў іх з лунак. І з такім трафеем, які пацягнуў на кіло дзвесце грамаў, я і сфатаграфаваў удачлівага гамяльчаніна на памяць.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».