Вы тут

Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі арганізаваў зімовую змену ў сваім аздараўленчым лагеры «Дружныя дзеці»


Лагер знаходзіцца за пяць кіламетраў ад абласнога цэнтра на беразе ракі Заходняя Дзвіна. «Навагодняя казка ў «Дружных дзецях» — такая назва першага ў 2022 годзе заезду.


Весела і з карысцю правялі гэтыя дні каля васьмідзесяці дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў. Кожны дзень ім прапаноўваўся ўдзел у цікавых мерапрыемствах. Напрыклад, у забаўляльнай праграме «TіkTok», гумарыстычным шоу «Хто лепшы важаты?», флэшмоб-конкурсе «Марозны DANCE-2022», інтэлектуальным брэйн-рынгу. Можна было таксама адзначыць Новы год разам з рознымі краінамі свету, паўдзельнічаць у інтэрнэт-чэленджы «Найлепшыя канікулы — у «Дружных дзецях». Вельмі зацікавіла школьнікаў магчымасць узяць удзел у конкурсе мабільнага кіно «У ноч на Раство». Сярод крэатыўных падзей — шоу-праграма «Там, дзе нараджаюцца Снягуркі», краязнаўчы квэст і многае іншае.

У «зімовым летніку» арганізавана пяціразовае харчаванне, але самае галоўнае — дарослыя імкнуцца стварыць для дзяцей тут казачны настрой, умовы для развіцця і гарантуюць бяспеку.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Зімовы летнік

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».