Вы тут

Ігар Сергеенка: Шэраг прапаноў носіць даволі канструктыўны характар


У Гродне адбылася сустрэча кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігара Сергеенкі з актывам Гродзенскай вобласці. Тэма нарады — «Канстытуцыя. Абмеркаванне. Рэферэндум». У рабоце семінара прынялі ўдзел старшыня
Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук, памочнік Прэзідэнта Беларусі — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, кіраўнікі гарадскіх і раённых выканкамаў, буйных арганізацый і прадпрыемстваў, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў.


Як падкрэсліў у сваім выступленні Ігар Сергеенка, абстаноўка у краіне стабільная, людзей у асноўным клапоціць іх матэрыяльны дастатак, стабільная работа, добраўпарадкаваны быт і цэнаўтварэнне. Разам з тым напярэдадні рэферэндуму многія цікавяцца і палітычным жыццём. Як паказаў аналіз нядаўняга сацыялагічнага даследавання, у рэферэндуме мяркуюць прыняць удзел
63 % апытаных. Амаль 60 % падтрымліваюць змяненні ў Канстытуцыі.

У цэлым цікавасць да праекта Канстытуцыі вялікая, зазначыў спікер. Аб гэтым сведчыць актыўнае абмеркаванне змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон на інфармацыйных рэсурсах, дыялогавых пляцоўках, сустрэчы ў працоўных калектывах. Часта гучаць вострыя пытанні, якія носяць палемічны характар.

— Мы знаходзімся на этапе падрыхтоўкі рэферэндуму, які мае адбыцца ў лютым. Да гэтага часу неабходна падрыхтаваць канчатковы тэкст Канстытуцыі, сфарміраваць камісіі. Падрыхтоўчая работа вядзецца, яна не скончана, ідзе дапрацоўка канкрэтных артыкулаў. На сёння паступіла звыш пяці тысяч розных водгукаў, рэкамендацый, прапаноў. Уся работа вядзецца Цэнтрам прававой інфармацыі пад кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта. Шэраг прапаноў носіць даволі канструктыўны характар, літаральна на гэтым тыдні адбудзецца іх абагульненне. Мы бачым моманты, якія трэба будзе ўлічваць, а ад чаго, напэўна, і адмовіцца, — паведаміў у сваім выступленні Ігар Сергеенка.

Па яго словах, большая частка зваротаў прысвечана другому раздзелу Канстытуцыі, які датычыцца асабістых правоў і свабод грамадзян. Выклікаў палеміку раздзел аб сацыяльнай адказнасці грамадзян і ўнясенні пасільнага ўкладу ў развіццё дзяржавы і грамадства, а таксама меры па ўмацаванні ўласнага здароўя. Чамусьці многія бачаць у гэтай норме крок да платнай медыцыны, хоць сэнс тут зусім іншы: чалавек нараўне з дзяржавай павінен клапаціцца аб сваім здароўі.

Ігар Сергеенка станоўча ахарактарызаваў работу Гродзенскай вобласці ў падрыхтоўцы да важнай палітычнай кампаніі. Разам з тым заўважыў, што не варта фармалізаваць гэты кірунак, трэба выходзіць на абмеркаванне злабадзённых тэм, бо многіх цікавяць пытанні сацыяльных гарантый, сацыяльнай абароненасці, вытворчых праблем, грамадска-палітычнай абстаноўкі.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.