Вы тут

У НАН выбралі найлепшых журналістаў, якія пішуць пра навуку


Нацыянальная акадэмія навук падвяла вынікі конкурсу на найлепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2021 года ў сродках масавай інфармацыі. У ліку пераможцаў і журналіст «Звязды». 


Конкурс праводзіўся па чатырох намінацыях. «Найлепшая публікацыя», «Найлепшае прадстаўленне дасягненняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сетцы Інтэрнэт», «Найлепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні» і «Найлепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні». Па кожнай з намінацый прысуджаны тры прэміі. 

У прыватнасці, у намінацыі «Найлепшая публікацыя» бюро Прэзідыума НАН Беларусі прыняло рашэнне прысудзіць прэміі конкурсу рэдактару аддзела газеты «Звязда» Надзеі НІКАЛАЕВАЙ — за цыкл матэрыялаў аб дасягненнях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аглядальніку рэдакцыі газеты «Рэспубліка» Веры АРТЭАГА — за цыкл артыкулаў аб укладзе вучоных НАН Беларусі ў развіццё беларускай навукі і аглядальніку часопіса «Веснік Белнафтахіма» Наталлі НІЯКОЎСКАЙ — за цыкл артыкулаў аб ролі беларускай навукі ў жыцці грамадства.

У намінацыі «Найлепшае прадстаўленне дасягненняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сетцы Інтэрнэт» прэміі прысуджаны карэспандэнту аддзела эканамічнай і навуковай інфармацыі галоўнай рэдакцыі інфармацыі БелТА Валерыі ГАЎРЫЛАВАЙ — за цыкл матэрыялаў аб дзейнасці НАН Беларусі; рэдактару аддзела рэдактараў дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсерскага цэнтра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Арыне МАРЫНАВАЙ — за цыкл матэрыялаў аб укладзе беларускай навукі ў развіццё грамадства на сайце Белтэлерадыёкампаніі і на YouTube-канале тэлеканала «Беларусь 1»; спецыяльнаму карэспандэнту карэспандэнцкага пункта Федэральнага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва „Расія сёння“ ў Рэспубліцы Беларусь» Станіславу АНДРОСІКУ — за цыкл матэрыялаў аб укладзе вучоных НАН Беларусі ў развіццё грамадства.

У намінацыі «Найлепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні» пераможцамі сталі рэдактар аддзела рэдактараў галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсерскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі Валерыя ВАСІЛЬЕВА — за цыкл тэлевізійных праграм «Навукаманія» на тэлеканале «Беларусь 3»; намеснік дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання галоўнай дырэкцыі Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Павел Лазавік і каментатар Алена ШВАЙКО — за цыкл праграм «Актуальны мікрафон»; вядучая праграмы аддзела вядучых інфармацыйна-аналітычных праграм ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Кацярына КРУТАЛЕВІЧ — за асвятленне інавацыйнай дзейнасці НАН Беларусі ў інфармацыйных праграмах тэлеканала АНТ. 

У намінацыі «Найлепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні» Бюро Прэзідыуму прысудзіла перамогу загадчыку цэнтра гісторыі навукі і архіўнай справы Інстытута гісторыі НАН Марыне ГЛЕБ, старшаму навуковаму супрацоўніку цэнтра гісторыі навукі і архіўнай справы таго ж інстытута Марыне КРАСНОВАЙ і загадчыку Цэнтральным навуковым архівам НАН Беларусі Дзмітрыю КРЭНТУ — за цыкл матэрыялаў, прысвечаных 100-годдзю Інбелкульта ў газеце «Навука»; вядучаму рэдактару навукова-практычнага часопіса «Навука і інавацыі» Таццяне ЖДАНОВІЧ — за цыкл матэрыялаў, прысвечаных маладым вучоным НАН Беларусі; намесніку галоўнага рэдактара часопіса «Беларуская сельская гаспадарка» Вользе Яроменка --- за цыкл артыкулаў у часопісе.

У конкурсе маглі прымаць удзел як прафесійныя журналісты, так і непрафесійныя аўтары, папулярызатары навукі. У гэтым годзе на конкурс было прадстаўлена 108 работ 25 аўтараў. Узнагароджанне лаўрэатаў будзе прымеркавана да Дня беларускай навукі

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?